1 траўня 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч распавёў аб сямейнай традыцыі святкавання Калядаў

Арцыбіскуп мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распавёў, як святкаваў Каляды Хрыстовыя ў дзяцінстве.

23 снежня ў Менску адбылася перадсвяточная сустрэча арцыбіскупа мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі. Удзельніца сустрэчы пацікавілася ў арцыбіскупа, як адзначалі Новы год у ягонай сям'і.

"Новы год мы святкавалі, але больш святкавалі Нараджэнне Хрыстовае, - сказаў Кандрусевіч БелаПАН. - Я жыў тады ў вёсцы, доўгія гады ў нас не было святара, аднак мы вельмі рыхтаваліся да гэтага свята. Адвент быў вельмі суровым постам, асабліва ў апошні дзень , калі мама рыхтавала святочныя падарункі, святочную ежу. Усё гэта яна спрабавала, а нам трэба было пасціць. Мы выходзілі ўвечары і глядзелі на неба - калі ж тая зорка будзе, каб ужо ўсім разам сесці за стол. Елка, аплатка... Але ўсё гэта мела не толькі вонкаваю праяву, але і ўнутраную, духоўную. Таму што перш за ўсё мы маліліся, чыталася Евангелле аб нараджэнні Ісуса Хрыста. Потым святочныя пажаданні, вігілійны посны стол, пасля чаго ішлі ў касцёл, дзе праходзіла імша.

Снегу тады было заўсёды шмат, не памятаю, каб была такое надвор'е, як зараз. І на наступны дзень бацькі заставаліся дома, або ішлі ў госці, ці нехта да іх прыходзіў, а мы з санкамі ішлі гуляць, таму што быў выходны дзень, былі вакацыі".

Нагадаем, Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў мястэчку Адэльск Гарадзенскага раёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках