1 траўня 2024, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэнтгенаўскі тэлескоп NASA зрабіў унікальнае фота Сонца

Ядзерны спектраскапічны тэлескоп NASA NuSTAR зрабіў унікальныя кадры Сонца.

Ядзерны спектраскапічны тэлескоп NASA NuSTAR (Nuclear Spectroscopic Telescope Array), прызначаны для вывучэння чорных дзірак і іншых аб'ектаў, аддаленых ад нашай Сонечнай сістэмы, звярнуў свой позірк бліжэй і зрабіў унікальныя кадры Сонца, паведамляецца на сайце амерыканскага касмічнага ведамства. Тэлескопу ўпершыню ўдалося зрабіць дэталізаваную выяву Сонца, так як гэты прыбор самы адчувальны да высокай энергіі рэнтгенаўскага выпраменьвання з тых, што цяпер існуюць, паведамляе NEWSru.com.

Навукоўцы, якія даследуюць Сонца, упершыню прыйшлі да высновы, што можна выкарыстоўваць NuStar для вывучэння адзінай зоркі Сонечнай сістэмы, каля сямі гадоў таму, яшчэ на этапе ягонага праектавання і будаўніцтва. Тэлескоп быў запушчаны ў космас у 2012 годзе. Як распавёў сябра каманды NuStar з Каліфарнійскага універсітэта ў Санта-Крус Дэвід Сміт, ён падзяліўся ідэяй з Фіёнай Харысан з Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута ў Пасадэне, і тая прыйшла ад яе ў захапленне.

"Спачатку я падумала, што ідэя выкарыстоўваць NuStar для вывучэння Сонца вар'яцкая", - прызналася Харысан. "У нас самы адчувальны да высокай энергіі рэнтгенаўскі тэлескоп з калі-небудзь пабудаваных, прызначаны для вывучэння глыбінь Сусвету, і ён павінны разгледзець нешта ў нашым уласным заднім двары?" - распавяла пра свае сумневы прафесар. Аднак Сміт у рэшце рэшт пераканаў Харысан, што слабыя рэнтгенаўскія ўспышкі на Сонца, прадказаныя тэарэтыкамі, можна ўбачыць толькі пры дапамозе NuStar.

У той час як іншыя тэлескопы, такія як "Чандра" NASA, не могуць назіраць за Сонцам без рызыкі пашкодзіць дэтэктары, у NuStar ёсць такая магчымасць. Акрамя таго, NuStar мае патэнцыял для таго, каб зафіксаваць гіпатэтычныя нанаўспышкі - паменшаныя копіі гіганцкіх успышак Сонца.

Нанаўспышкі, калі яны існуюць, могуць растлумачыць працэсы ў знешніх пластах сонечнай кароны, а таксама даць адказ на пытанне, чаму тэмпература кароны Сонца прыкладна ў 300 разоў гарачэйшая за паверхню самай зоркі, што супярэчыць уяўленням аб тэрмадынаміцы. Тэорыя нанаўспышак тлумачыць гэтую з'яву тым, што падобныя ўспышкі разаграваюць карону да 1-3 мільёнаў градусаў. Аднак раней не было зафіксавана ні адной нанаўспышкі.

NuSTAR уяўляе сабой першы касмічны тэлескоп жорсткага рэнтгенаўскага дыяпазону, які працуе на прынцыпе слізгальнага адлюстравання - адлюстравання рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў пад вельмі малымі вугламі да паверхні люстэркаў. Тэлескоп быў выведзены на арбіту 13 чэрвеня 2012.

Фота: NASA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках