26 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбат «Дняпра»: Весці перамовы з тэрарыстамі - апошняя справа

7
Камбат «Дняпра»: Весці перамовы з тэрарыстамі - апошняя справа

Склад перагаворшчыкаў як з аднаго, так і з другога боку не выклікае даверу ў многіх украінцаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню gordonua.com заявіў Юры Бяроза - камандзір батальёна «Днепр-1» і дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Народнага фронту», каментуючы ўчорашнюю сустрэчу па Данбасу ў сталіцы Беларусі.

«Не выклікае ў мяне даверу склад перагаворшчыкаў. Калі тэрарысты хочуць гаварыць з Кучмам, хай з ім і размаўляюць. Гэта іх узровень і не больш за тое, - сказаў ён. - Весці перамовы з тэрарыстамі - гэта самая апошняя са спраў. Вельмі складана тут нешта каментаваць. Не выклікае ў мяне даверу склад перамоўшчыкаў, а ўсё залежыць ад таго, хто вядзе перамовы. Калі там Медвядчук, то ў мяне няма ніякага даверу. Калі тэрарысты хочуць гаварыць з Кучмам, хай з ім і размаўляюць. Гэта іх узровень і не больш за тое.

Фармат перамоў павінен быць Жэнеўскі (Расея, Украіна, ЗША і ЕЗ. - «Гордан»). Ёсць вельмі шмат момантаў у тым, што ў расейцаў дзеці знаходзяцца на Захадзе. У большасці тэрарыстаў уся радня схаваная на Захадзе. Так што Захад яны ўсё ж такі слухаюцца, і такі фармат больш мэтазгодны і правільны».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках