7 траўня 2024, aўторак, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ашмянаў страляў з пнеўматыкі па аўто з расейскімі нумарамі

19
Жыхар Ашмянаў страляў з пнеўматыкі па аўто з расейскімі нумарамі

Распачатая крымінальная справа.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Учора 24-гадовы жыхар Ашмянаў прыехаў у Смаргонскі раён з сябрам, каб выпіць пару бутэлек алкаголю.

«Спажыўшы алкаголь, хлопец адправіўся шукаць прыгоды і знайшоў іх каля адной з аўтамабільных стаянак. Выкарыстоўваючы пнеўматычны пісталет, які знаходзіўся пры ім, ён некалькі разоў стрэліў з яго ў бок «Фольксвагена Каравэла» з расейскімі нумарамі, праз што ў аўтамабілі пасыпалася задняе шкло. Такім чынам самазацвердзіўшыся, хлопец паспяшаўся схавацца. Неўзабаве вярнуўся на стаянку ўласнік аўтамабіля і, выявіўшы пашкоджанне, звярнуўся ў міліцыю. Злачынства ўдалося раскрыць «па гарачых слядах», - паведаміў першы намеснік начальніка Смаргонскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Клімянкоў.

Крымінальная справа распачатая паводле артыкула «хуліганства». Затрымаўшы падазраванага і забраўшы ў яго пісталет, праваахоўнікі выключылі магчымасць яго выкарыстання хдлпцам у іншых сітуацыях.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках