7 траўня 2024, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Правакацыі Расеі дэманструюць глупства, а не сілу

9
Даля Грыбаўскайтэ: Правакацыі Расеі дэманструюць глупства, а не сілу

Авіяцыя РФ можа стаць прычынай паветраных катастроф.

Пачасціліся правакацыі Расеі, чые самалёты лётаюць паблізу паветранай прасторы краін Балтыі. Гэта сведчаць "не пра моц, а пра глупства".

"Гэта не дэманстрацыя сілы, давайце не дазволім ім гэтаму радавацца. Гэта дэманстрацыя глупства, безадказных паводзін - вось што гэта такое", - заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сумеснай прэс-канферэнцыі прэзідэнтаў краін Балтыі і Польшчы, паведамляе Delfi.lt.

"І, без сумневу, яны імкнуцца да пэўных правакацый, бо некаторыя самалёты лётаюць з выключанымі адказчыкамі, без ідэнтыфікацыі або нават выкарыстоўваюць пэўныя тэхналогіі, дзякуючы якім іх не бачыць радар. Гэта азначае, што гэта небяспечна ў плане сутыкненняў або праблем, якія могуць паўстаць у паветры", - дадала Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт адзначыла, што, хутчэй за ўсё, расейцы хацелі, каб іх паводзіны ўважалі за дэманстрацыю моцы, каб іх уважалі за моцных і небяспечных. Аднак, з яе слоў, такія правакацыі зусім не сведчаць пра сілу РФ.

Раней прэзідэнт Літвы назвала Расею "драпежным і агрэсіўным суседам з акрываўленымі рукамі". Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што Украіна змагаецца не толькі за сваю незалежнасць, але за мір ва ўсёй Еўропе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках