7 траўня 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шапіра: «У радыусе 50 км ад Менска без аўкцыёну зямлю ніхто не атрымае»

86
Шапіра: «У радыусе 50 км ад Менска без аўкцыёну зямлю ніхто не атрымае»

Перадаваць зямельныя ўчасткі пад Менскам у абыход аўкцыёну недапушчальна.

Пра гэта заявіў сёння старшыня Менаблвыканкама Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян. Справа ў тым, што дырэктар аднаго з прадпрыемстваў звярнуўся да старшыні Менаблвыканкама з просьбай выдзеліць зямельны ўчастак у Менскім раёне для будаўніцтва адміністрацыйна-бытавога корпуса без аўкцыёну, паведамляе БелТА.

Сямён Шапіра ў адказ на просьбу сказаў: «Калі ў гэтым выпадку ніякіх перашкод для перадачы гэтай зямлі няма, то ўчастак будзе выстаўлены на аўкцыён і вы зможаце ўзяць у ім удзел».

Ён асабліва падкрэсліў, што ніводзін участак зямлі пад Менскам без аўкцыёну цяпер не вылучаецца і надалей вылучацца не будзе. «У радыусе 50 км ад Менска без аўкцыёну зямельны ўчастак ніхто не атрымае. Для ўчасткаў на адлегласці больш за 50 км ад Менска дзейнічае іншы прынцып, там попыт на зямлю меншы. Гэта пастанова Менаблвыканкама, і яна тычыцца абсалютна ўсіх», - падкрэсліў Сямён Шапіра.

Пры гэтым старшыня Менаблвыканкама акцэнтаваў увагу на тым, што выкарыстоўваць знаёмствы, сваяцкія або іншыя сувязі для развязання падобных пытанняў недапушчальна. «Ніводзін кавалачак зямлі без аўкцыёну не сыдзе - і гэта прынцыповая пастанова», - дадаў ён.

Гаворачы пра будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры, Сямён Шапіра адзначыў, што грамадзяне цалкам могуць самастойна арганізаваць падвядзенне камунікацый да масіваў індывідуальнай забудовы. «Мы бачым, што ў многіх дамах пад Менскам жывуць нябедныя людзі. Забіраць грошы з бюджэту, які ідзе ў тым ліку на зарплаты настаўнікам, лекарам, і ствараць інфраструктуру досыць заможным людзям, мабыць, не зусім сумленна і справядліва. Фінансавая падтрымка ў гэтым пытанні будзе аказаная ў першую чаргу шматдзетным сем'ям», - дадаў ён.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках