7 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кавярня ў Менску прапануе зніжку ў 20% наведвальнікам у вышыванках

17

Беларусізацыя менскіх устаноў працягваецца.

У гэтую нядзелю эстафету бярэ кавярня «Містраль», якая размешчаная па адрасе: вуліца Валадарскага, 22, піша CityDog. У ёй пройдзе мерапрыемства, прысвечанае беларускай культуры пад лозунгам «беларусам быць модна».

Будуць паказаныя фільмы на беларускай мове, пройдзе кірмаш сувеніраў і выступленне маладых літаратараў.

«Падтрымаць папулярызацыю беларускай культуры для нас - справа гонару. Таму 7 снежня, у нядзелю, усім наведвальнікам кавярні, якія прыйдуць у вышыванках, будзе давацца скідка ў 20% на асноўнае меню», - сказала дырэктарка кавярні Ала Шчарбакова.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках