7 траўня 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Эканоміка Расеі дасягнула дна, але можа абрынуцца яшчэ больш

12
Forbes: Эканоміка Расеі дасягнула дна, але можа абрынуцца яшчэ больш

За нязначным умацаваннем рубля можа хавацца яшчэ большы абвал.

На гэтым тыдні Расея перажыла найбуйнейшы абвал нацыянальнай валюты з часоў дэфолту 1998 года. Сёння, праўда, рубель крыху ўмацаваўся. Аднак эканоміка Расеі, магчыма дасягнула свайго дна, улічваючы ўвесь комплекс праблем.

Пра гэта сёння на старонках Forbes піша аглядальнік Крыс Райт, які ўскладае адказнасць за абясцэньванне расейскай валюты на абвал кошту нафты на 40% са жніўня. А бюджэт Расеі ў асноўным складаецца з даходаў ад продажу энэрганосьбітаў. Цяпер Масква рыхтуецца да выжывання пры кошце на нафту 60 даляраў за барэль, піша zn.ua.

«І нафта - толькі адзін бок медаля. Расеі прыходзіцца мець справу з шэрагам праблем, частка з якіх узніклі па яе ўласнай віне, а частка - не. Самымі відавочнымі з іх з'яўляюцца санкцыі ЕЗ і ЗША за расейскія паводзіны ў Крыме і на Усходзе Украіны. Акрамя таго, ёсць структурныя праблемы ў эканоміцы, якая ўваходзіць у рэцэсію ў той час, як абвал рубля павялічвае дзяржаўную запазычанасць і робіць сітуацыю яшчэ горшай», - гаворыцца ў артыкуле.

Аглядальнік адзначае, што слабы рубель выгадны для Расеі як экспарцёра энэрганосьбітаў. Даходы кампаній «Газпром» і «Раснафта» ў далярах, а выдаткі - у рублях. Аднак пры гэтым, дзяржаўная пазыка Расеі расце. У снежні Маскве трэба заплаціць 31 млрд даляраў, і яшчэ 98 млрд - у 2015 годзе. Расейскім банкам, якія запрацуюць у рублях, будзе складана справіцца з гэтымі выдаткамі.

«Больш за тое, атмасфера для інвеставання ў Расеі становіцца ўсё больш нездаровай. Здаецца, што толькі Кітай верыць у перспектыўнасць краіны і яе інвестыцыйную прывабнасць», - піша аглядальнік.

Ён задаецца пытаннем, ці можа расейская эканоміка абрынуцца яшчэ ніжэй, бо «кошты на нафту не могуць падаць вечна».

Аўтар заўважае, што экспэрты Deutsche Bank мяркуюць, што прымальнай для росту сусветнага ВУП быў бы кошт паміж 80 і 90 далярамі за барэль. Калі ж кошт упадзе да той адзнакі, да якой рыхтуецца Крэмль, то Расея і Венесуэла стануць тымі, хто больш за ўсё прайграе ад такога падзення.

«Апартуністычныя партфельныя менеджэры, як заўсёды, спрабуюць выбраць правільны момант, каб скупіць акцыі Расеі як мага танней. Магчыма гэта і стала прычынай падзення рубля на працягу мінулага тыдня. Але гэта толькі падводзіць да наступнага пытання: ці не маскіруе нязначны рост расейскай валюты сёння яшчэ большы абвал бліжэйшым часам?» - Піша аглядальнік.

У аўторак, 2 снежня расейскі рубель знізіўся да новага мінімуму 54 руб/Ддаляр. «Далей працягваем адсочваць нафту - падобна, для ўсіх псіхалагічнай кропкай выступае 70 даляраў за барэль: калі ніжэй яе, то рубель зноў каменем уніз да новых інтэрвенцый ЦБ», - выказаў меркаванне дылер буйнога расейскага банка.

Таксама дызайнер Ягор Жгун апублікаваў мультфільм-пародыю на «Тытанік», дзе ў якасці каханай пары выступаюць рубель і барэль нафты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках