2 траўня 2024, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны прысуджаны да ўмоўнага тэрміну ў 3,5 гады

31

Ягоны брат Алег Навальны - да рэальнага тэрміну ў 3,5 гады.

Прысуд вынес сёння раніцай Замаскварэцкі суд Масквы.

Аляксей і Алег Навальныя прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы шляхам махлярства і легалізацыі грашовых сродкаў кампаніі «Ив Роше» і «Многопрофильная процессинговая компания», піша БелаПАН.

Аляксей Навальны прысуджаны да трох з паловай гадоў умоўна. Ягоны брат Алег атрымаў рэальны тэрмін. Як стала вядома напярэдадні, суд перанёс абвяшчэнне прысуду з 15 студзеня на 30 снежня. У самім судзе гэта патлумачылі тым, што суддзя Алена Каробчанка ўжо напісала прысуд фігурантам справы.

Фото: AP/Pavel Golovkin

Дзяржабвінавачанне падчас спрэчак бакоў прасіла суд прызнаць братоў Навальных вінаватымі ў махлярстве і легалізацыі выкрадзеных сродкаў і прысудзіць Аляксея Навальнага да пакарання ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з улікам прысуду па справе «Кировлеса», а Алега Навальнага - да васьмі гадоў зняволення.

Абарона настойвала на невінаватасці Навальнага і прасіла суд вынесці апраўдальны прысуд. На думку адвакатаў, крымінальная справа была распачатая з парушэннямі, так як адсутнічала заява пра шкоду, якая, з іх слоў, неабходная для расследавання спраў аб махлярстве.

Падсудныя звязваюць крымінальны пераслед з палітычнай дзейнасцю Аляксея Навальнага і заяўляюць аб неабгрунтаванасці прад'яўленых ім абвінавачванняў.

У 2013 годзе Аляксей Навальны ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы і ў верасні заняў другое месца, набраўшы 27% галасоў выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках