5 траўня 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой ў Грозным: загінулі дзесяткі чалавек, гарэў будынак у цэнтры горада (Відэа)

196

(абноўлена - 15:00) У сталіцы Чачні ідуць баявыя дзеянні, да цэнтра сцягнутыя цяжкая вайсковая тэхніка і сілавікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ноччу адбыўся выбух аўто з паліцыянтамі. Пазней Пракрамлёўскі агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка праваахоўных органаў Чачні пацвердзіла інфармацыю аб трох загінулых сілавіках.

Паводле звестак неназванай крыніцы, праваахоўнікам нібыта перадалі арыентоўку, згодна з якой у сталіцы рэспублікі могуць знаходзіцца некалькі баявікоў. Калі супрацоўнікі ДІБДР у раёне Дома друку паспрабавалі спыніць падазроную машыну, завязалася перастрэлка, падчас якой трое паліцэйскіх загінулі. Баевікі (паводле папярэдніх звестак, іх трое) паспрабавалі схавацца ў Доме друку, дзе былі заблакаваныя. Пачалася перастрэлка. Паводле іншых звестак, невядомых узброеных асоб - блізу дзесяці, паведамляе тэлеканал «Дождь».

У цэнтры Грознага ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў нацыянальным антытэрарыстычнага камітэце Расеі, піша «Лiга.нет».

Дом друку размешчаны недалёка ад дома ўрада Чачні, а таксама некалькіх адміністрацыйных будынкаў. Там размешчаныя офісы многіх рэспубліканскіх і федэральных СМІ. Да яго таксама прымыкае будынак дзяржаўнай тэлевізіі. Праз абстрэлы будынак ахоплены агнём.

Як паведамляюць відавочцы, ля 9-ай гарадской бальніцы - шмат трупаў расейскіх сілавікоў. Таксама хуткія дастаўляюць другіх не ідэнтыфікаваных загінулых.

Паводле звестак тэлеканала навінаў «24», расейскія сілавікі спрабуюць выбіць захопнікаў з Дома друку з дапамогай цяжкага ўзбраення. Паводле непацверджаных звестках, баявікамі была захопленая школа №20 горада Грознага.

Праз некалькі гадзін з'явіўся відэазварот баевікоў, якія захапілі Дом друку.

Людзі са зброяй называюць сябе «муджахідамі Імарата Каўказа». З іх слоў, яны ўвайшлі ў Грозны па загадзе Аміра Хамзата, каб учыніць «акт адплаты за прыгнёту мусульманскіх жанчын».

Узброеныя людзі заяўляюць, што іх налічваецца вялікая колькасць у Грозным, аднак дакладную лічбу не называюць. Са слоў аўтараў звароту, у іх шэрагах няма параненых і забітых.

Раней відавочца здарэння паведаміў, што ўдзельнікі ўзброеных фармаванняў прыбылі ў чачэнскую сталіцу з сяла Шалажы Урус-Мартанаўскага раёна. Там яны нібыта выклікалі таксі, звязалі кіроўцаў трох іншамарак і прыехалі на іх у Грозны да мячэці «Сэрца Чачні», дзе адбылася першая перастрэлка.

Раніцай у чацвер кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які асабіста кіруе аперацыяй, заявіў журналістам у аператыўным штабе, што ў Доме друку знішчаныя сем баявікоў. Між тым крыніцы ў медыцынскіх колах паведамілі ТАСС, што таксама ёсць параненыя. Да раніцы стральба ля Дома друку сціхла. Будынак моцна пашкоджана агнём. Аператыўныя мерапрыемствы на месцы працягваюцца.

Са слоў Кадырава, прынятыя меры выключаюць магчымасць выхаду бандытаў з зоны ачаплення. «Мы маглі б завяршыць аперацыю цягам 10-15 хвілін, аднак для нас важна захаваць жыцці удзельнікаў аперацыі», - растлумачыў ён. Заява кіраўніка Чачні якога прыводзіць «Інтэрфакс».

Са слоў уладаў РФ, раніцай аперацыя па нейтралізацыі баевікоў, заблакаваных у Доме друку ў цэнтры Грознага, увайшла ў завяршальную фазу. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў ў аператыўным штабе ў правядзенні спецаперацыі.

«У гэты момант у Доме друку выяўленыя сем цел баявікоў. У бліжэйшыя 20 хвілін спецаперацыя будзе завершаная», - заявіў Кадыраў. Раней кіраўнік Чачні ў сваім Instagram паведаміў аб ліквідацыі шасцярых удзельнікаў незаконнага ўзброенага фармавання.

«Я непасрэдна кірую аперацыяй. Наша галоўная задача - не дапусціць ахвяр сярод мірнага насельніцтва», - напісаў Кадыраў. Ён адзначыў, што баевікі, якія пачалі перастрэлку з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, былі пераапранутыя ў форму паліцэйскіх.

Нягледзячы на заявы ўладаў Чачні, што да 11:00 аперацыя была скончаная, сутыкненні ў Грозным паміж баевікамі і сілавікамі, на сведчанне відавочцаў, доўжацца ў некалькіх раёнах горада. Гэта вынікае з відэазапісаў, апублікаваных на сайце часопіса «Каўказская палітыка».

У прыватнасці, стральба вялася ў раёне цэнтральнага рынку Грознага «Беркат». Перастрэлка таксама вялася ў раёне вуліцы Міра, якая знаходзіцца побач. Дагэтуль няма дакладнай інфармацыі, што адбываецца ў школе №20, пра захоп якой баявікамі паведамлялася раней, паведамляе РБК.

«На вуліцах горада зараз пустынна, ніхто не выходзіць з хаты, усё ачэплена паліцыяй. Дарогі перакрытыя, ніякія ўстановы сёння не адкрыліся. З боку школы чутныя аўтаматныя чэргі, рэхам даносяцца вельмі гучныя залпы, падобныя на стральбу гармат або танкаў, - распавёў старэйшы ў зводнай мабільнай групе праваабарончай арганізацыі «Камітэт супраць катаванняў» Сяргей Бабінец. – Дагэтуль прадаўжаецца перастрэлка, мабыць, не ўсіх яшчэ ліквідавалі, КТА доўжыцца”.

Са слоў Бабінца, з раніцы каля іх офіса ў цэнтры горада перастрэльвацца невядомыя з аўтаматамі ў грамадзянскім.

«У цэнтр Грознага патрапіць немагчыма, усё перакрытае. Адмененыя заняткі ў школах, ніхто не працуе», - распавяла жыхарка Грознага Кайне Тымуркаева.

Як паведамляюць крыніцы «Інтэрфакса», паводле апошніх звестак у выніку сутыкненняў загінулі ўжо 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 20 былі параненыя.

У Грозным могуць знаходзіцца ад ста да двухсот баевікоў, якія раззасяроджаныя ў цэнтры горада. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» паведаміла сведка з Грознага - журналіст Мілана Мазаева. Пры гэтым кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў зняпраўдзіў паведамленні аб тым, што ў Грозны пранікла буйная група баевікоў.

Падчас спецаперацыі ў Грозным параненыя 21 чалавек, чацвёра загінулі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя РФ. Неафіцыйныя звесткі, атрыманыя «Інтэрфаксам» ад крыніцы ў сілавых структурах СКФО, такія: 10 загінулых супрацоўнікаў, да 20 параненых. Забіта блізу 10 баевікоў.

Да гэтага паступалі супярэчлівыя звесткі аб мірных жыхарах, якія маглі знаходзіцца ў момант захопу ў Доме друку. Крыніца «Кавказского узла» сцвярджала, што ў захопленым бандытамі будынку можа быць 10 чалавек, якія «схаваліся ў адным з памяшканняў».

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках