5 траўня 2024, Нядзеля, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы знайшлі вірус АЧС ў беларускай каўбасе

17
Літоўцы знайшлі вірус АЧС ў беларускай каўбасе

На Віленскім вакзале штодня канфіскуюць прадукты жывёльнага паходжання, якія спрабуюць завезці пасажыры з Беларусі.

Інспектары Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы канфіскавалі каўбасу і даставілі ў лабараторыю. Каўбаса была з беларускімі этыкеткамі, зробленая ў Беларусі. У каўбасе выявілі вірус афрыканскай чумы свіней (АЧС), паведамляе ru.DELFI.lt.

«Такія выпадкі паказваюць, што вірус можа распаўсюджвацца не толькі на мяжы Беларусі, але і з заражанымі прадуктамі патрапіць у любы рэгіён Літвы. Мы робім больш жорсткімі кантроль, усімі спосабамі стараемся спыніць шлях распаўсюджвання гэтага захворвання. Турбуе, што гэта ўжо другі выпадак, калі вірус АЧС фіксуюць у беларускай каўбасе, якую правозяць ў асабістым багажы. Нягледзячы на тое, што для людзей вірус не ўяўляе небяспекі, трапіўшы ў навакольнае асяроддзе ён дзейнічае непрагназуема, ён устойлівы і да нізкіх тэмператур», - сказаў кіраўнік службы Ёнас Мілюс.

Нагадаем, што ў Расеі таксама стараюцца блакаваць пастаўкі мяса з Беларусі на падставе наяўнасці там віруса афрыканскай чумы свіней.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках