5 траўня 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальства завода эканоміла на навучанні працоўных - і адзін рабочы забіў другога

9
Начальства завода эканоміла на навучанні працоўных - і адзін рабочы забіў другога

Аднак справу «замялі» без наступстваў, нягледзячы на тое, што ў цэху ўстаноўленыя відэакамеры.

Пра гэта напісаў у рэдакцыю charter97.org чытач.

Паводле ягоных слоў, восенню 2013 года на крухмальным заводзе ў Мастоўскім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне, з прычыны якога працоўнага прыціснула пагрузчыкам і ён загінуў праз іншага працоўнага, што быў недастаткова кампетэнтны і не меў навыкаў працы з тэхнікай. А ўсё праз эканомію прадпрыемствам на навучанні персаналу. Аднак справу «замялі» дзякуючы крэўным сувязям паміж уладамі і кіраўніцтвам завода. Пра гэта charter97.org напісаў чытач, які ведае гісторыю не з чутках.

«Кіраўніцтва завода эканоміла на навучанні персаналу, што кіруюць пагрузчыкамі. І ўсе карысталіся імі без пасведчання ў розным стане здароўя, у тым ліку і на нападпітку. Тое здарэнне ўдалося аформіць як няшчасны выпадак. Нягледзячы на тое, што на прадпрыемстве ўстаноўленыя камеры відэаназірання, супрацоўнікі міліцыі зрабілі выгляд, што іх не існуе. Афіцыйная версія такая: рабочы прыйшоў не ў сваю змену на прадпрыемства моцна п’яны, самавольна ўзяў пагрузчык - і павёз прадукцыю на склад.Там ён яго перакуліў - і сам пад яго трапіў. Вось толькі знаходзіўся ён пад стралой на адлегласці трох метраў ад стырна кіравання. Гэта таксама міліцыя «не заўважыла».

Следчы камітэт неўзабаве закрыў справу праз адсутнасць складу злачынства. Бацькі загінулага дагэтуль так і думаюць, што іх сын сам сябе забіў. А ўся рэч у тым, што сватам кіраўніка завода на той момант быў усім вядомы намеснік старшыні аблвыканкама Русанаў», - паведаміў чытач.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках