5 траўня 2024, Нядзеля, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыжоўскі рынак зноў выставяць на продаж

1
Чыжоўскі рынак зноў выставяць на продаж

Чыжоўскі рынак 9 снежня выстаўляюць на продаж. Яго пачатковы кошт - больш за 15 млрд рублёў.

Асноўнай умовай рэалізацыі рынку стане будаўніцтва на яго месцы шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу. Плануецца, што праект будзе ажыццёўлены ў два этапы. На першым пабудуюць аб'екты рознічнага гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі. Захаваецца і ўніверсальны рынак - новы гаспадар абсталюе месца (не менш за 80) для сезоннага гандлю гароднінай і садавінай, выгадаванымі на прысядзібных участках, і пляцоўку для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з машын (не менш за 30 машына-месцаў), піша minsknews.by.

На другім этапе рэканструкцыі прадугледжваецца завяршэнне будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з арганізацыяй гандлёвых аб'ектаў, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавых паслуг. Акрамя таго, плануецца захаванне 44 працоўных месцаў для адміністрацыі рынку з прадаўжэннем з супрацоўнікамі працоўных адносін на тры гады. Таксама захаваюцца арэндныя адносіны з усімі прадпрымальнікамі, у якіх будзе заключаны дагавор з рынкам на момант ажыццяўлення куплі-продажу аб'екта.

Сталічны жылы раён Чыжоўка, утвораны ў 1964 годзе, істотна змяніўся пасля травеньскага чэмпіянату свету ў хакеі. Лядовыя баталіі адшумелі і сталі здабыткам гісторыі, - але засталіся шырокія вуліцы, абноўлены парк імя 900-годдзя Менска, новенькая гасцініца і вядома ж «Чыжоўка-Арэна». Толькі рынак - што некалі ўпрыгожваў мікрараён - даўно састарэў і, кажучы сучаснай мовай, мае патрэбу ў перазагрузцы.

Цяпер ён уключае ў сябе 4 гандлёвыя зоны. Гэта крыты павільён, у якім гандлююць мясам, каўбасамі, рыбай.

Пад дахам працуюць таксама хлебабулачны, вінна-гарэлачны, малочны і кандытарскі аддзелы. На тэрыторыі рынку вядзецца гандаль бакалеяй, бытавой хіміяй, парфумерыяй, прамысловымі таварамі. Пакупнікі могуць круглы год набываць тут свежую гародніну і садавіну. Дарэчы, рынак выстаўляўся на продаж ўжо некалькі разоў. І вось - чарговая спроба. Што думаюць пра гэта зацікаўленыя бакі?

Алег Грэк, выконваючы абавязкі дырэктара Чыжоўскага рынку:

- Пастанова аб продажы прынятая, і яе варта выконваць. Як мінімум капітальны рамонт у нас трэба рабіць - дарэчы, яго мы маглі б адолець і самі. У ідэале ж патрабуецца мадэрнізацыя.

У першую чаргу трэба абсталяваць аўтастаянку. Бо многія прыязджаюць на рынак на асабістым транспарце, а паставіць яго няма дзе. У нас ёсць пляцоўка для гандлю з аўтамашын, і калі яна не запоўненая, пускаем туды аўтааматараў і платы не бярэм. Але гэтага ўсё роўна недастаткова - асабліва ў выходныя, калі ў нас вельмі шмат людзей.

Вядома, патрабуе ўкладання сіл і сродкаў будынак крытага павільёна. Але я не згодны, калі ў інтэрнэт-каментарах хтосьці называе рынак убоствам. Бягучыя рамонты праводзяцца, хай яны кардынальна на сітуацыю не ўплываюць. Рынак рэнтабельны - ніякіх датацый не атрымлівае, але стабільна прыносіць даход у гарадскі бюджэт. Па выніках гаспадарчай дзейнасці за 9 месяцаў гэтага года чысты прыбытак склаў 553 млн рублёў.

Па рэакцыі мясцовых жыхароў і прадпрымальнікаў бачу, што пастанова аб продажы ім не да канца зразумелая. Нейкіх праяў незадаволенасці рынкам з боку насельніцтва няма - хутчэй наадварот. Усім падабаецца, усім зручна, а некаторыя прыходзяць сюды яшчэ і проста пагутарыць.

Нашых арандатараў пераконваем, што нічога страшнага з імі не адбудзецца. Хай і будуць нейкія нязручнасці падчас правядзення будаўнічых работ, але гандаль на рынку не спыніцца.

У нас у горадзе цэняць чысціню і парадак. Вельмі не хацелася б, каб рынак паўтарыў лёс былога кінатэатра «Дружба», які знаходзіцца непадалёк. У ім ужо разбіваюць вокны, ён ператварыўся ў помнік безгаспадарчасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках