5 траўня 2024, Нядзеля, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязвізавы рэжым з Ізраілем адкладаецца

4
Бязвізавы рэжым з Ізраілем адкладаецца

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем не будзе распаўсюджвацца на трымальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў.

Пра гэта на брыфінгу 4 снежня ў Мінску паведаміў ізраільскі амбасадар Іосіф Шагал.

Нагадаем, міжурадавае пагадненне аб скасаванні віз паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісанае 19 верасня гэтага года, паведамляе БелаПАН.

Са слоў Шагала, «скасаванне візавага рэжыму не прадугледжвае скасавання віз для ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў, толькі для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў».

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што на сённяшні дзень візавы рэжым паміж дзвюма краінамі дзейнічае. У ізраільскага пасольства, сказаў ён, ёсць падставы меркаваць, што вялікая колькасць беларусаў няправільна зразумелі паведамленне пра бязвізавы рэжым: «Народ выразна адлічыў 90 дзён ад 19 верасня, і мы баімся, што 20 снежня людзі кінуцца на мяжу без віз».

«Людзі ўжо заказваюць квіткі, гатэлі - зіма, Новы год... Ёсць інфармацыя, што дзясяткі тры беларусаў набылі пуцёўкі, але да нас [у амбасаду] не прыйшлі», - растлумачыў Шагал.

Ён адзначыў, што па ўмовах пагаднення бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем усталюецца праз 90 дзён пасля таго, як гэты дакумент ратыфікуюць парламенты дзвюх краін, і не раней. «Кнэсет самараспускаецца ў панядзелак. У нядзелю [7 снежня] адбудзецца пасяджэнне камісіі Кнэсета па ўнутраных справах, яны падрыхтуюць гэтае пытанне... Я спадзяюся, што ў гэтым месяцы ўсе працэдуры скончацца, і ў сакавіку ў нас запрацуе бязвізавы рэжым», - сказаў дыпламат.

Што ж тычыцца беларусаў, якія ўжо запланавалі на бліжэйшы час паездку ў Ізраіль, набылі пуцёўкі, квіткі ці забраніравалі гатэлі, то ізраільскае пасольства гатова дапамагчы ім атрымаць пакуль яшчэ неабходныя візы, аказваючы паслугі практычна «ў рэжыме нон-стоп».

Іосіф Шагал таксама адзначыў, што атрымаць ізраільскую візу цяпер не настолькі цяжка - яе кошт для беларусаў складае 26 даляраў. У той жа час ізраільцяніну беларуская віза сёння абыходзіцца ў 120 еўра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках