5 траўня 2024, Нядзеля, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Расея становіцца марыянеткай Пуціна на фінансавых рынках

20
Die Welt: Расея становіцца марыянеткай Пуціна на фінансавых рынках

Фінансісты ацэньваюць верагоднасць узнікнення дэфолту ў Расеі прыблізна ў 23%.

Аб гэтым піша нямецкае выданне Die Welt.

Цэнтрабанк Расеі ўжо некалькі тыдняў вядзе безнадзейную барацьбу ў спробах спыніць падзенне рубля. Але, як адзначае аўтар артыкула, у прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прызапашаны яшчэ адзін козыр.

Расея, як гэта часта там адбываецца, знойдзе «дысідэнтаў», якіх абвесцяць ворагам нумар адзін. Выданне адзначае, што на днях дэпутаты Дзярждумы папрасілі даць прававую ацэнку дзеянням Цэнтрабанка РФ на чале з Эльвірай Набіулінай. Яна, на іх думку свядома нанесла шкоду краіне, дапусціўшы абрынанне рубля, піша zn.ua.

Гэты эпізод паказвае, наколькі нервозныя настроі пераважаюць у Маскве ў сувязі з падзеннем рубля. Толькі за апошнія сем дзён расейская валюта страціла 18% свайго кошту, што з'яўляецца самым хуткім падзеннем з кастрычніка 1998 года. Тады крызіс прывёў да банкруцтва Расеі. Гульцы рынка ацэньваюць верагоднасць узнікнення новага дэфолту прыблізна ў 23%. Гэта самы высокі паказчык верагоднасці з часоў дэфолту 2008 года.

У артыкуле гаворыцца, што рубель няма чым падтрымліваць. З пачатку года расейская валюта страціла амаль 40% свайго кошту. Цэнтрабанк спрабуе пазбегнуць катастрофы. Так, 2 снежня ён выдаткаваў $700 млн, каб выратаваць рубель. Гэта першае буйное ўмяшанне з моманту, калі рубель адпусцілі ў вольнае плаванне.

Валютныя рэзервы Расеі ўжо скараціліся на 21% у гэтым годзе. У расейскіх кампаній няма больш доступу да замежных фінансавых рынкаў. У расейскіх банкаў рэзка скараціўся прыбытак праз крызіс. Шматлікія кампаніі прасілі дапамогі ў расейскага ўрада праз фінансавыя цяжкасці.

У артыкуле адзначаецца, што расейскае банкруцтва можа балюча ўдарыць і што да еўразоны. Праблема ў тым, што Расея нясе груз замежнай запазычанасці. Прыватныя і дзяржаўныя абавязацельствы перад замежнымі крэдыторамі склалі 734 мільярдаў даляраў, 540 мільярдаў з іх - у замежнай валюце.

«Для сусветнай эканомікі будзе вельмі небяспечна, калі замежная запазычанасць Расеі ў 700 млрд не будзе выплачаная», - папярэджвае эканаміст Карл Вайнберг. «Крэдыторы ў зоне еўра, ЗША і ў астатніх краінах свету адчуюць гэта на сабе», - кажа ён. Пуцін, вядома, добра пра гэта ведае. Расейскі прэзідэнт, як думаюць некаторыя, можа выкарыстоўваць пагрозу банкруцтва, каб прадэманстраваць свой грозны жэст.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's 3 снежня апублікавала рэйтынг краін з самымі вялікімі геапалітычнымі рызыкамі, «дзе Расею можна знайсці на першых пазіцыях». Крэдытны рэйтынг Расеі знаходзіцца на ўзроўні ВВВ, але неўзабаве можа быць паніжаны, таксама гаворыцца ў артыкуле. Але, як рэзюмуе аўтар артыкула, расейцы не сумуюць з гэтай нагоды, а спрабуюць жартаваць пра эканамічны крызіс.

Нямецкае выданне Farankfurter Allgemein пісала, што абрынанне рубля нагадала расейцам эканамічны крызіс і дэфолт у Расеі, які здарыўся 16 гадоў таму праз падзенне коштаў на нафту. Як і тады, дарагімі сталі не толькі імпартныя тавары, але і звычайная грэчка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках