5 траўня 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею абвінавацілі ва ўжыванні ў Данбасе касетных бомбаў

7
Расею абвінавацілі ва ўжыванні ў Данбасе касетных бомбаў

Генштаб ВСУ сцвярджае, што расейскія войскі ўжывалі касетныя бомбы ў зоне АТА.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны генерал-маёр Аляксандр Размазнін, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

«Расейская Федэрацыя ў свой час, пасля актывізацыі сваіх дзеянняў з 24 жніўня, актыўна ўжыла ўсім вядомыя артылерыйскія сістэмы «Смерч», якія страляюць касетным боезапасам. У тым ліку быў абстраляны 12-й батальён, цяпер ён называецца мотапяхотным батальёнам. Пра гэта могуць вам распавесці і самі хлопцы, якія ўчора вярнуліся на адпачынак. гэты батальён быў такімі касетнымі боепрыпасамі абстраляны з боку Расейскай Федэрацыі. Каб схаваць свае злачынствы, яны кажуць, што гэта ўкраінцы ўжываюць такія боепрыпасы», - адзначыў ён.

Размазнін пацвердзіў, што ва Украіны на ўзбраенні ёсць сістэма «Смерч», але ніводзін касетны боепрыпас украінскія артылерысты не атрымалі з захоўвання.

«Такая мэта не ставіцца. Мы разумеем, што гэта зброя масавага знішчэння. Я як чалавек, які служыў у гэтай сістэме, выдатна разумею, што такое касетны боепрыпас. Калі ён раскрываецца над пэўнай тэрыторыяй, то нічога жывога на гэтай тэрыторыі не застаецца. А тое, што Расея ўжыла - гэта адназначна», - сказаў ён.

Нагадаем, у расейскіх СМІ нярэдка з'яўляюцца ілжывыя заявы аб тым, што сілы АТА ўжываюць касетныя боепрыпасы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках