5 траўня 2024, Нядзеля, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўдвая знізіла экспарт з Расеі і павялічыла з Беларусі

1
Украіна ўдвая знізіла экспарт з Расеі і павялічыла з Беларусі

Імпарт з Расеі ва Украіну ўпаў удвая, а экспарт у РФ на траціну.

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны (ГФС) адзначае падзенне імпарту тавараў з Расеі ва Украіну ў 2014 годзе на 50%, заявіў намеснік кіраўніка ГФС Украіны Анатоль Макаранка на брыфінгу ў пятніцу, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пры гэтым, з ягоных слоў, на мытні адзначаюць рост экспарту тавараў у ЕЗ на 5%.

«За перыяд студзень - лістапад 2014г адбылося скарачэнне аб'ёмаў падаткаабкладаемага імпарту што да кошту ў далярах ЗША на 20%. Скарачэнне імпарту з РФ склала 50%, скарачэнне экспарту ў Расею ўпала на 32%», - сказаў ён.

Таксама са слоў Макаранкі, экспарт у краіны СНД за названы перыяд скараціўся на 31%, а ў краіны Азіі - на 8%.

У той жа час імпарт з ЕЗ ва Украіну скараціўся на 22%, а з СНД - на 42%.

«Варта адзначыць, што пры гэтым імпарт з Беларусі павялічыўся на 12%», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках