5 траўня 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыла экспарт цэменту на 29,3%

2
Беларусь павялічыла экспарт цэменту на 29,3%

Беларусь павялічыла экспарт цэменту ў студзені - верасні 2014 на 29,3% да 1.424.000 тон.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, піша АФН.

Асноўны аб'ём - 1.286.000 тон - быў экспартаваны ў Расею. Акрамя таго, 73 тыс тон было пастаўлена ў Літву і 63 тыс тон у Польшчу.

Выручка ад экспарту цэменту ў студзені - верасні 2014 склала 98,6 млн даляраў ЗША, павялічыўшыся на 27,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

Імпарт цэменту ў студзені - верасні 2014 склаў 618 тыс тон (на 9% больш, чым у студзені - верасні 2013 года) на 45,4 млн даляраў ЗША (рост на 0,5%).

У тым ліку 483 тыс тон было імпартавана з Расеі, 53 тыс тон - з Літвы, 38 тыс тон - з Украіны, 29 тыс тон - з Латвіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках