5 траўня 2024, Нядзеля, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Падзеі ў Грозным - апошні «званочак» для Пуціна

16
Уладзімір Агрызка: Падзеі ў Грозным - апошні «званочак» для Пуціна

Працяг агрэсіўнай палітыкі Масквы будзе спрыяць толькі аднаму: паскарэнню развалу Расеі на часткі.

Аб гэтым заявіў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка ў інтэрв'ю выданню «Новы час».

«Падзеі ў Грозным – чарговы «званочак» для Пуціна і яго рэжыму, які сведчыць пра тое, што Крамлю трэба тэрмінова пераасэнсаваць сітуацыю, - сказаў ён. - Бо працяг агрэсіўнай палітыкі Масквы будзе спрыяць толькі аднаму - паскарэнню развалу Расеі на часткі. Калі засеўшыя ў Крамлі яшчэ ў стане думаць стратэгічна, ім трэба ўжо цяпер прымаць пастанову «даць задні ход». Бо, чым даўжэй яны марудзяць, тым больш верагоднасць узмацнення цэнтрабежных тэндэнцый і з'яўлення новых ачагоў канфлікту.

Не прызнаваць гэтага азначае свядома заставацца ў поцемках і тым усе больш паскараць працэс дэзінтэграцыі Расейскай Федэрацыі. Але гэта, зразумела права выбару тых, хто кіруе Расеяй.

Стратэгічнага разумення сітуацыі няма не толькі ў Кадырава, які адправіўся ў Маскву слухаць прамову Пуціна, нягледзячы на падзеі ў Грозным. Няма гэтага разумення і ў самым Крамлі. І гэта яшчэ адно сведчанне таго, што дзеянні як цэнтральнага, так і рэгіянальнага расейскага кіраўніцтва начыста пазбаўленыя адэкватнасці».

Акрамя таго, на думку Уладзіміра Агрызкі, праблемы РФ пачынаюць пераходзіць з эканамічнай плашчыні ў палітычную - з усімі негатыўнымі наступствамі, якія могуць у хуткім часе паставіць пад пытанне сам факт існавання Расеі.

«Мне здаецца, што яшчэ трохі, і ўвесь гэты паветраны шарык садзьме, мяркуе ён. - Увесь гэты апломб, шавінізм, вялікадзяржаўны, псеўдамускулы, якіх на самой справе няма, растануць, як вясновы снег. Адзіныя «мускулы», якія РФ усё-такі ўдалося нарасціць - гэта вайсковая моц, але і тут усё не так адназначна. Мы бачым, што, сутыкнуўшыся з мінімальным супрацівам, Расея губляецца і не ў стане прадэманстраваць высокую якасць узброенай барацьбы.

Таму, калі Пуцін не зменіць сваю лінію паводзін, то вельмі хутка яго галоўным клопатам будзе пошук палітычнага прытулку. І з гэтым я прадбачу вялікія цяжкасці: бегчы гаспадару Крамля будзе невядома куды».

Нагадаем, у ноч 4 снежня, група баевікоў захапіла Дом друку ў Грозным. У сувязі з гэтым у Грозным увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пазней стала вядома, што ўсе баевікі ў Доме друку знішчаныя. Затым Кадыраў паведаміў: у школе №20 у цэнтры горада схавалася яшчэ адна група баевікоў. Сілавікі іх заблакавалі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках