5 траўня 2024, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Рыас перайшоў з «Шахцёра» ў БАТЭ

Аляксей Рыас перайшоў з «Шахцёра» ў БАТЭ

Кантракт з БАТЭ падпісаў паўабаронца Аляксей Рыас.

Да пераходу ў стан чэмпіёнаў правафланговы хаўбек выступаў толькі ў адным клубе - салігорскім «Шахцёры»: у 2005-06 ён гуляў у дублюючым складзе гарнякоў, з 2007-га - у асноўным.

Аляксей Рыас нарадзіўся 14 траўня 1987 года ў Менску. Выхаванец СДЮШАР «Дынама» (першыя трэнеры Уладзімір Іванавіч Сінякевіч, Валерый Браніслававіч Драбушэўскі). Рост - 182, вага - 73.

У вышэйшай лізе Рыас правёў 189 матчаў (забіў 31 мяч, аддаў 12 выніковых перадач). У чэмпіянаце краіны-2014 Аляксей удзельнічаў у 30 сустрэчах, у якіх набраў 9 (6 + 3) ачкоў па сістэме «гол + пас».

У шэрагах «Шахцёра» Рыас станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі (2014), чатыры разы срэбным (2010, 2011, 2012, 2013) і двойчы бронзавым (2007, 2014) прызёрам нацыянальных чэмпіянатаў. Аб падпісанні кантракту з БАТЭ паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках