5 траўня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Більт высмеяў словы Пуціна аб Старажытнай Русі і Крыме

74
Більт высмеяў словы Пуціна аб Старажытнай Русі і Крыме

Экс-міністр замежных спраў Швецыі высмеяў абгрунтаванне анексіі Крыма, якое сёння агучыў Уладзімір Пуцін.

Шведскі дыпламат Карл Більт лічыць, што гэта вельмі нацягнутая прычына для парушэння межаў Украіны, паведамляе «Хвиля».

Пра гэта ён напісаў у «Твітэры».

«Вадохрышча кіеўскага князя-вікінга Уладзіміра ў старажытнагрэцкім горадзе Херсонэсе. Слабое абгрунтаванне маскоўскіх прэтэнзій на Крым», - адзначыў ён.

Більт нагадаў Пуціну, што князь Уладзімір быў нашчадкам вікінгаў, а Херсонэс - грэцкім горадам.

Нагадаем, сёння Уладзімір Пуцін заявіў, што Крым і Севастопаль маюць цывілізацыйнае і сакральнае значэнне для Расеі, а калі б не анексія Крыма, Захад знайшоў бы нагоду стрымаць моц Расеі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках