5 траўня 2024, Нядзеля, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі ўхваліў уступленне ў ЕАЭС

14
Парламент Арменіі ўхваліў уступленне ў ЕАЭС

Парламент Арменіі ратыфікаваў дагавор аб уступленні ў Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС).

Рашэнне падтрымалі большасць дэпутатаў. З 111 чалавек толькі 7 прагаласавалі супраць і яшчэ адзін устрымаўся, паведамляе ТАСС.

Дакумент аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС быў падпісаны 10 кастрычніка ў Менску на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. На сустрэчы прысутнічалі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.

Закон аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС быў унесены ў Дзярждуму 2 снежня Уладзімірам Пуціным. У ніжняй палаце паабяцалі разгледзець дакумент у самыя кароткія тэрміны.

Пагадненне аб стварэнні саюза заключылі Расея, Беларусь і Казахстан, яно ўступіць у сілу з 2015 года. Функцыянаванне ЕАЭС прадугледжвае свабоду перамяшчэння тавараў, капіталу і працоўнай сілы, а таксама правядзенне ўзгодненай эканамічнай палітыкі Расеі, Беларусі і Казахстана і пераход да адзінага мытнага тарыфу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках