5 траўня 2024, Нядзеля, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац пагражае закрыць сетку «Хуткі-смачна»

15
Шорац пагражае закрыць сетку «Хуткі-смачна»

У бягучым годзе ў сетцы «Хуткі-смачна» неаднаразова выяўлялі розныя парушэнні.

Гнеў новага сталічнага кіраўніка горада выклікалі пастаянныя парушэнні, у тым ліку рэалізацыя піва непаўналетнім і прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці, піша «Беларускі партызан».

У бягучым годзе ў сетцы аб'ектаў СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91» неаднаразова выяўлялі розныя парушэнні. Пра гэта, як перадае «Менск-Навіны», паведаміў у чацвер на пасяджэнні калегіі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама ягоны начальнік Сяргей Барысевіч.

- У лістападзе адбылася калегія Мінгандлю аб пытаннях арганізацыі і функцыянавання аб'ектаў грамадскага харчавання ў Менску, на якой былі заслуханыя вынікі праверак гандлёвай інспекцыі, - адзначыў начальнік ГУПР Менгарвыканкама. - Асаблівую заклапочанасць выклікае работа сеткі СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91», у склад якой уваходзіць 13 міні-кафэ «Хуткі-смачна» і 4 крамы кулінарыі, дзе пастаянна выяўляюцца розныя парушэнні. Так, у бягучым годзе былі ўстаноўленыя факты невыканання рэжыму работы і рэалізацыі піва непаўналетнім, мела месца і рэалізацыя прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

ГУУС Менгарвыканкама выступіла з ініцыятывай аб спыненні дзейнасці аб'ектаў сеткі.

- Рашэннем Менгарвыканкама дакладна рэгламентаваная дзейнасць аб'ектаў грамадскага харчавання, рэжым работы, час рэалізацыі алкагольных напояў. Наводзьце парадак. Калі яшчэ раз у вашай сетцы будзе выяўлены факт гандлю півам па-за рэжыму работы ці ягонага продажу непаўналетнім, я асабіста падпішу рашэнне аб спыненні ліцэнзіі, - сказаў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац, звяртаючыся да генеральнага дырэктара СТАА «Экспрэс-сэрвіс 91».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках