5 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі школьнік стварыў камп’ютарную гульню «Свет камбайнаў»

19

10-класнік Антон Касцяроў з 27-й школы прадставіў свету гульню World of Harvesters.

Падзеі разгортваюцца на збожжавых і бурачных палях. Магутныя машыны з надпісам «Гомсельмаш» прыбіраюць ураджай, супрацьстаяць небяспечным жукам і імкнуцца пазбягаць мухамораў, якія адымаюць здароўе. Але гэта толькі пачатак, піша onliner.by.

Упершыню гульня была прэзентаваная на рэспубліканскім конкурсе ў распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by». Прадстаўнік абласнога Палаца творчасці Антон Касцяроў выступаў у намінацыі «Святло крыштальнай зары, святло, якое паўстае над светам...». Ягоны «Свет камбайнаў» ацанілі дыпломам другой ступені.

На самай справе ўсё значна больш сур'ёзна. Пакуль у гульні толькі дзве машыны, якія павінныя зарабляць ачкі на апгрэйд. Для гэтага неабходна прыбіраць збожжа або караняплоды, папаўняць запасы паліва, уцякаць ад жукоў і аб'язджаць атрутныя мухаморы. Інсэкты тым часам пажыраюць пасевы. Аграрыям даводзіцца няпроста: у залежнасці ад місіі ў што б там ні стала неабходна прыбіраць трыцікале ў лесе, сярод слядоў іншапланецян, у логаве жукоў. Неба пры гэтым барозняць буслы, лунаюць сцягі...

Кіраўнік 15-гадовага школьніка Святлана Скакун кажа, што для правільнага ўвасаблення ідэі прыйшлося наведваць "Гомсельмаш", падрабязна разбірацца, якія бываюць камбайны і якія аперацыі яны могуць выконваць.

- Сам я камп’ютарнымі гульнямі не захапляюся наогул, - кажа Антон. - Але неяк у сябра паглядзеў на «Свет танкаў». Тады і ўзнікла ідэя зрабіць нешта на тэму камбайнаў.

Аўтар кажа, што ў далейшым гульня будзе ўскладняцца і ўдасканальвацца. Неабходна забяспечыць большы выбар тэхнікі (пакуль даступныя толькі збожжаўборачны і буракаўборачны комплексы), можна будзе выбіраць кіроўцу (як у аўтасімулятарах)... Для пачатку гульню плануюць падарыць «Гомсельмашу» на ягоны юбілей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках