3 траўня 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Дзядку афіцыйна прад'яўленае новае абвінавачванне

6
Палітвязню Дзядку афіцыйна прад'яўленае новае абвінавачванне

Мікалаю Дзядку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне.

Дагэтуль ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, гаворыцца ў паведамленні ў групе «Свабоду Мікалаю Дзядку» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Мера стрымання паводле новай справы не абіралася, таму ён застаецца да суда ў турэмнай адзіночнай камеры. Са слоў зняволенага, асноўныя ягоныя парушэнні - гэта знаходжанне ў камеры ў спартыўным касцюме. Гэта ў нашай краіне называецца «злосным непадпарадкаваннем», - гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак была праведзена судова-псіхалагічная экспертыза, вынікі будуць вядомыя пры азнаямленні са справай. Раней стала вядома, што Мікалая Дзядка абвінавачваюць у чарговы раз, толькі ўжо паводле артыкула 411 частка 1 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама што праходзілі з ім па адной справе Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менска 27 траўня 2011 года. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае хуліганства) і ч. 2 і 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўcя шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антывайсковай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе.

Праваабаронцы ўважаюць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным у гэтай справе палітычна матываваным і ўважаюць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным.

На гэты момант ён знаходзіцца ў Магілёўскай турме, і, хутчэй за ўсё, хутка будзе пераведзены ў СІЗА. Зняволены павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года, адбыўшы пакаранне 4,5 гады пазбаўлення волі. Артыкул 411 прадугледжвае да 1 года пазбаўлення волі ў дадатак да асноўнага тэрміну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках