3 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Грознага папярэдзілі пра баявікоў, што засталіся ў горадзе

9
Жыхароў Грознага папярэдзілі пра баявікоў, што засталіся ў горадзе

Грозны апусцеў пасля налёту баевікоў.

На вуліцах амаль не было пешаходаў, за выключэннем узброеных аўтаматамі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Стральба ў горадзе спынілася яшчэ ўчора днём, але ўладальнікі і персанал крам распавядаюць, што папярэджаныя, што баевікі магчыма яшчэ засталіся ў горадзе, піша РБК.

Большасць магазінаў і кавярняў у Грозным ў чацвер не працавалі. Нягледзячы на заканчэнне актыўнай фазы контртэрарыстычнай аперацыі яшчэ днём, нават у цэнтры амаль няма пешаходаў. У неафіцыйных размовах паліцыянты, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, папярэджваюць мясцовых жыхароў аб тым, што ў горадзе маглі застацца асобныя баевікі або нават невялікія групы. Асцерагаюцца і магчымых тэрактаў з удзелам смяротнікаў. Каля галоўнай мячэці горада Сэрца Чачні толькі патрулі паліцыянтаў з аўтаматычнай зброяй. Ля двух галоўных кропак збройнага супрацьстаяння - Дома друку і школы №20 - стральба цалкам сціхла блізу двух гадзін дня, але байцы чачэнскай паліцыі з ачаплення не падпускаюць нікога блізка да будынкаў, спасылаючыся на небяспеку выбуху. З іх словаў, да раніцы на месцы падзей будуць праводзіць следчыя дзеянні.

Шараговыя супрацоўнікі паліцыі пацвярджаюць асноўную версію падзей - удзельнікі нападу прыбылі ноччу з сяла Шалажы, дзе захапілі машыну таксістаў. Ужо ў Грозным яны абстралялі транспарт паліцэйскіх, якія спынілі падазроны аўтамабіль, і занялі будынак Дома друку. Хутчэй за ўсё мэтай баевікоў была размешчаная побач з Домам друку рэдакцыя рэспубліканскай тэлевізіі, але ім перашкодзілі байцы АМАПу, якія прыбылі пасля перастрэлкі. Яны блакавалі будынак, у якім вымушаныя былі застацца да раніцы супрацоўнікі, што затрымаліся дапазна», - распавяла крыніца, блізкая да афіцыйных СМІ Чачэнскай рэспублікі.

Са слоў суразмоўцы, пра ахвяраў сярод мірных жыхароў Грознага пакуль нічога не вядома, аднак баевікі далі магчымасць бесперашкодна пакінуць будынак бяззбройнай ахове Дома друку, мяркуючы па ўсім, не маючы намераў браць закладнікаў. Не ўчынілі расправы баевікі і з кіроўцамі захопленых таксі: іх тыя, хто нападаў пакінулі звязанымі ў лесе, кажа крыніца са спасылкай на крыніцу ў рэспубліканскіх органах улады.

Пакуль вядома толькі аб смерці ўладальніка фірмы пастаўкі офіснай мэблі, які апынуўся заблакаваны на самым верхнім паверсе цалкам згарэлага будынку. У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце паведамілі таксама аб гібелі 10 супрацоўнікаў сілавых структур і раненні яшчэ 28.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках