2 траўня 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрнст: Кола на Алімпіядзе не раскрылася праз ірландцаў

34
Эрнст: Кола на Алімпіядзе не раскрылася праз ірландцаў

Генеральны дырэктар расейскага «Першага канала» знайшоў вінаватых у інцыдэнту з нераскрытым алімпійскім колам.

Падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў паводле сцэнару пяць вялікіх сняжынак павінны былі ператварыцца ў алімпійскія колы, аднак па тэхнічных прычынах адна з іх не раскрылася. Канстанцін Эрнст мяркуе, што вінаватыя ў гэтым ірландскія спецыялісты, паведамляе BBC.

«Я потым расследаваў, ірландскія рыгеры (спецыялісты па абслугоўванні парашутнай тэхнікі), якія іх рабілі, ноччу выпусцілі адно кольца, і бачачы мяне, які не спаў пяты дзень, яны пабаяліся пра гэта сказаць», - распавёў Эрнст.

У эфіры расейскай тэлевізіі цырымонія ішла з невялікай затрымкай, і рэжысёры трансляцыі аператыўна замянілі кадры з кольцамі на здымкі з генеральнай рэпетыцыі, аднак інфармацыя аб накладцы хутка распаўсюдзілася праз інтэрнэт і стала аб'ектам жартаў.

«Калі мы ўбачылі, што кольца не раскрыліся, прынялі пастанову запусціць відэа з рэпетыцыі. Але гэта быў адзіны момант, калі давялося да гэтага звярнуцца. Для нас гэта не стала трагедыяй, - сказаў Эрнст пасля цырымоніі. - У дзэн-будыстаў ёсць думка: маеш ідэальна адпаліраваны шар, пакінь на ім шчарбіну, каб зразумець наколькі добра ён адпаліраваны. Колы былі самай простай рэччу ў тэхнічным плане. Яны апынуліся той самай шчарбінай.

За арганізацыю цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпіяды Канстанцін Эрнст быў прызнаны чалавекам года паводле версіі часопіса GQ, а таксама атрымаў ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені з рук расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Зімовую Алімпіяду ў Сочы называлі самай дарагой у гісторыі: яе арганізацыя ацэньваецца ў 50 млрд даляраў, што больш, чым усе папярэднія зімовыя Гульні разам узятыя. Расейскі ўрад настойваў, што з бюджэту было выдаткавана толькі блізу 7 млрд даляраў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках