2 траўня 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ выдаткаваў за дзень $1,9 млрд для выратавання рубля

16
Цэнтрабанк РФ выдаткаваў за дзень $1,9 млрд для выратавання рубля

Расейскаму рэгулятару для стабілізацыі курсу прыйшлося прадаць ледзь не ў тры разы больш валюты, чым падчас папярэдняй інтэрвенцыі.

Цэнтрабанк Расеі 3 снежня прадаў на валютным рынку $1,9 млрд, або 101,15 млрд руб у рублёвым эквіваленце, для стабілізацыі курсу рубля, сведчаць звесткі на сайце рэгулятара, паведамляе zn.ua.

Яшчэ два дні раней, 1 снежня, Цэнтрабанк прадаў на валютным рынку $700 млн (у рублёвым эквіваленце - 36,87 млрд руб).

Да гэтага расейскі рэгулятар не праводзіў валютныя інтэрвенцыі з 10 лістапада, калі адпусціў рубель у вольнае плаванне.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сваім пасланні Федэральнаму сходу заявіў, што ў падзенні рубля вінаватыя «спекулянты», і ўлады РФ ведаюць, хто гэтыя спекулянты і як на іх ўздзейнічаць. Пуцін папрасіў ЦБ і ўрад распачаць жорсткія дзеянні, каб «адбіць у іх жаданне» гуляць на ваганнях валют. Гэта заява Пуціна выклікала яшчэ большае падзенне рубля. Пазней увечары рэгулятару прыйшлося тлумачыць, што Цэнтрабанк будзе збіваць спекуляцыйную актыўнасць выключна эканамічнымі мерамі і не будзе ўводзіць абавязковы продаж валютнай выручкі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках