3 траўня 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка ўзначаліў камісію Рады ў кантролі за Мінабароны

2
Сямён Сяменчанка ўзначаліў камісію Рады ў кантролі за Мінабароны

Народны дэпутат ад фракцыі «Самадапамога» Сямён Сяменчанка ўзначаліць новаствораную парламенцкую камісію ў кантролі над Мінабароны.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«ВР прагаласавала за стварэнне адмысловай камісіі парламента ў пытаннях правядзення грамадзянскага кантролю за вайсковай арганізацыяй дзяржавы. Гэта пастаянная кантрольная камісія з правамі камітэта ВР. На радзе кааліцыі дасягнутае пагадненне, падпісанае кіраўнікамі фракцый Аляксандрам Турчынавым, Юрыем Луцэнкам, Алегам Ляшко, Алегам Беразюком і Юліяй Цімашэнкай аб тым, што камісію ўзначаліць нардэп ад «Самадапамогі» Сямён Сяменчанка», - напісаў ён.

Камісія будзе праводзіць кантроль над дзейнасцю Міністэрства абароны і іншых сілавых структур, у яе будуць прыцягвацца таксама валанцёры, добраахвотнікі, грамадскія актывісты. Таксама яна будзе распрацоўваць новую сістэму тэрытарыяльнай абароны, арганізоўваць новыя вайсковыя навучальныя ўстановы, працаваць з кадравым складам сілавых ведамстваў Украіны.

Нагадаем, Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за праект пастановы аб пераліку, колькасным складзе і прадметах вядзення камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны восьмага склікання. Паводле новага заканадаўства колькасць камітэтаў ва ўкраінскім парламенце скарачаецца з 29 да 27.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках