3 траўня 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA запусціла карабель Orion, на якім чалавек зможа паляцець на Марс

18
NASA запусціла карабель Orion, на якім чалавек зможа паляцець на Марс

Касмічны карабель новага пакалення Orion быў паспяхова запушчаны 5 снежня з мыса Канаверал у штаце Фларыда.

Прамая трансляцыя пуску вядзецца на сайце NASA.

Пачаўся першы віток вакол Зямлі. Далей прыкладна паўтары гадзіны будзе доўжыцца так званая «балістычная паўза» (на прамежкавай арбіце). Ідзе ўздым да 5,8 тысяч кіламетраў. Увесь тэставы палёт будзе доўжыцца прыкладна 4,5 гадзіны, піша NEWSru.com.

Улады ЗША заявілі, што Orion павінен стаць першым касмічным караблём, якія адправіліся за межы нізкай калазямной арбіты за апошнія 40 гадоў. З дапамогай яго плануецца захопліваць астэроіды, прывозіць на арбіту Зямлі і здабываць на іх карысныя выкапні. Наступным этапам прымянення апарата стане палёт людзей на Марс.

У нацыянальным аэракасмічным агенцтве ЗША падкрэсліваюць, што ў апошні раз беспілотны касмічны карабель аддаляўся ад Зямлі гэтак жа далёка ў 1972 годзе, у той год завяршылася місія «Апалон»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках