2 траўня 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Пуцін не ведае, што рабіць далей

8
Гжэгаж Схетына: Пуцін не ведае, што рабіць далей

Міністр замежных спраў Польшчы лічыць, што ў расейцаў няма цяпер ідэй, як дзейнічаць у бліжэйшыя месяцы.

Такое меркаванне Гжэгаж Схетына выказаў у эфіры польскага тэлеканала Polsat news, паведамляе прэс-служба міністэрства, перадае УНІАН.

«Гэтыя «падарожжы ў гісторыю» паказваюць, што ў расейцаў няма цяпер ідэй, як дзейнічаць у бліжэйшыя месяцы», - сказаў Схетына, каментуючы ўчорашні выступ Пуціна.

Ён адзначыў, што расейскі прэзідэнт спрабаваў знайсці нейкі выхад з бязвыхаднай сітуацыі, якая на самай справе «шкодзіць усім, але больш за ўсё Расеі». У той жа час, на думку польскага міністра, Пуцін хацеў паказаць, што Расея з'яўляецца моцнай дзяржавай, з якой трэба лічыцца.

У эфіры радыёстанцыі Radio Zet Схетына таксама выказаў меркаванне, што Расеі цяпер трэба пачаць шукаць выйсце з канфліктнай сітуацыі, у якой яна выявілася. «Спадзяюся, што ў наступныя месяцы прыйдзе час пераасэнсавання і ў выніку дойдзе да перамоваў. Якія гэта будуць каналы – пабачым», - сказаў ён, падкрэсліўшы, што заходні свет, як і раней, павінен паслядоўна прытрымлівацца сваёй пазіцыі што да расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку ў Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскай арміі ў Данбасе былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі». Расея пастаўляе тэрарыстам «ДНР» і «ЛНР» узбраенне і накіроўвае ў Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні Еўразвяз, ЗША, Канада, Японія, Аўстралія і шэраг іншых краін увялі супраць Расеі санкцыі.

Фота: Photothek

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках