3 траўня 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Morcheeba перанесены ў Prime Hall

2

15 снежня ў Менск упершыню прыедзе брытанскі гурт Morcheeba. Прычым адразу ў залатым складзе - з вакалісткай Скай Эдвардс.

Арганізатары абвясцілі аб пераносе мерапрыемства з Палаца спорту ў больш сучасную і ўтульную залу Prime Hall.

- Змена месца правядзення канцэрта звязаная з некаторымі тэхнічнымі момантамі. Думаем, што частка публікі нават парадуецца гэтаму, бо Prime Hall - сучасная і камфортная зала з некалькімі барамі, танцполам і дастатковай колькасцю столікаў. Усе папярэдне прададзеныя білеты сапраўдныя, - паведамілі charter97.org арганізатары, ТАА «КонцертХоллГрупп».

Гурт Morcheeba праславілася ў 90-х, стаўшы адным з сінонімаў сучаснай, стыльнай і якаснай поп-музыкі. Меладычныя песні і каціная мяккасць вакалу Скай Эдвардс зачаравалі мільёны. У 2003 годзе яна пайшла з групы, але вярнулася ў 2010, вынікам чаго сталі яшчэ два выдатныя альбомы ў арыгінальным складзе: «Blood Like Lemonade» (2010) і «Head Up High» (2013). У Менск калектыў прыедзе з праграмай «Greatest Hits Plugged & Unplugged».

Група MORCHEEBA (Вялікая Брытанія) з праграмай «Greatest Hits Plugged & Unplugged» выступіць 15 снежня ў Prime Hall а 19.00

Квіткі: танцпол - 450 тысяч руб, столікі - ад 500 тысяч руб. да 1 млн руб.

Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, «Менскканцэрту»

Даведка/дастаўка: (044) 48 20160, (025) 700 59 45

Арганізатар: ТАА «Концертхоллгрупп».

Tacciana--

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках