2 траўня 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ў Чачні не скончылася

10
Вайна ў Чачні не скончылася

Ні для каго не сакрэт, што з афіцыйным заканчэннем Другой чачэнскай вайны канфлікт у Чачні далёка не скончыўся.

Прэзідэнт Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў не кантралюе на сваёй тэрыторыі вельмі многае, у Чачні да гэтага часу застаюцца непадкантрольныя яму людзі. Акрамя таго, у самім войску Кадырава поўна тых, хто ў свой час змагаўся супраць Расеі, піша аглядальнік Андрэй Піянткоўскі для выдання "Новое Время".

У сутнасці, у Чачні быў дасягнуты толькі часовы кампраміс. Кадыраў заключыў мір нават не з Расеяй, а асабіста з Пуціным. Расейскі прэзідэнт фактычна прызнаў сваю паразу ў Чачні, а Кадыраў дэклараваў сваю лаяльнасць Пуціну, наўзамен якой зараз атрымлівае з Масквы велічэзныя грошы, самае зручнае вызначэнне для якіх - "кантрыбуцыя".

Шум вакол сённяшняга інцыдэнту тлумачыцца тым, што бітвы адбываюцца ў самым цэнтры Грознага, чачэнскай сталіцы. У тым жа Дагестане падобныя падзеі здараюцца ці ледзь не кожны дзень, і пра іх не асабліва пішуць.

Дарэчы, нельга выключаць магчымасці, што баевікі-маджахеды, якія назваліся сябрамі імарата Каўказ, якія запісалі сёння зварот і ўзялі на сябе адказнасць за захоп Дома друку, прыехалі ў Чачню з іншых паўночнакаўказскіх рэгіёнаў.

Але ж вайна на Паўночным Каўказе не скончылася, яна проста перайшла ў іншыя формы. У апошнія гады ўсё гэта даўно ператварылася ў вайну каўказскіх радыкалаў ужо не столькі за незалежнасць ад Расеі, колькі за стварэнне Ісламскага халіфата.

Што датычыцца прагнозаў адносна далейшага развіцця падзей - не думаю, што за гэтым канфліктам у Грозным рушыць услед доўгае абвастрэнне сітуацыі ў Чачні. Нават не выключаю верагоднасці таго, што сама вылазка была такім сабе "падарункам Пуціну", прымеркаваным да ягонага звароту да Федэральнага сходу. Справакаваць гэта было не так ужо складана - бо Паўночны Каўказ да гэтага часу знаходзіцца ў сталым стане вайны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках