3 траўня 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы паведамілі аб стварэнні самай высакахуткаснай камеры ў свеце

5
Навукоўцы паведамілі аб стварэнні самай высакахуткаснай камеры ў свеце

Прылада здольная рабіць двухмерныя здымкі з частатой у сто мільярдаў кадраў у секунду.

Вынікі свайго даследавання аўтары апублікавалі ў часопісе Nature, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце Універсітэта Вашынгтона ў Сэнт-Луісе, піша Lenta.ru.

Сучасныя камеры здольныя вырабляць здымку з частатой да некалькіх дзясяткаў мільёнаў кадраў у секунду. Іх магчымасці абмежаваныя хуткасцю счытвання інфармацыі ад камеры і запісу яе на электронныя чыпы. Навукоўцам з ЗША атрымалася абыйсці гэтыя абмежаванні, выкарыстоўваючы асаблівасці распаўсюджвання фатонаў лазернага пучка.

У новай камеры выкарыстоўваецца спецыяльны аб'ектыў. У ім фатоны падарожнічаюць ў спецыяльнай сістэме з мільёна люстэркаў, якія ўяўляюць сабой трубчастыя мікраструктуры. Памер кожнага люстэрка не перавышае 50 квадратных мікронаў. Узаемнае размяшчэнне люстэркаў арганізаванае такім чынам, што дазваляе разнесці па часе праходжанне фатонаў праз усю сістэму ў цэлым.

Пасля аб'ектыва разнесеныя ў часе фатоны трапляюць на фотакатод і выбіваюць з яго электроны, якія, праходзячы праз пераменнае магнітнае поле, трапляюць на люмінафор і фарміруюць серыю статычных малюнкаў. Выніковая карцінка ў выніку атрымліваецца як пасля камп’ютарнай апрацоўкі.

Паводле слоў стваральнікаў новай камеры, яна дазволіць літаральна ўбачыць рух святла і можа спатрэбіцца для даследаванняў працэсаў, звязаных з дынамікай біямалекул і хімічных рэакцый.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках