2 траўня 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Абараняючы Данецкі аэрапорт, мы абараняем усю Украіну

7
Парашэнка: Абараняючы Данецкі аэрапорт, мы абараняем усю Украіну

Пётр Парашэнка лічыць аэрапорт Данецка ключавым пунктам абароны Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, інфармуюць "Украинские новости".

"Я ўпэўнены, што там мы абараняем усю Украіну: здадзім "Данецк", вораг будзе ў Барыспалі, або ў Гастомелі, або ў Львове", - сказаў Пётр Парашэнка падчас сустрэчы з вайскоўцамі, якія абараняюць аэрапорт.

Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што гэтыя людзі ўвойдуць у гісторыю Украіны, і пра іх будуць пісаць у падручніках.

"Словы "кібарг","укроп" сёння сталі сімваламі нязломнасці ўкраінскага духу, таго, як украінцы ўмеюць ваяваць, прыкладам, на якім будуць фарміравацца пакаленні ўкраінскіх воінаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка таксама адзначыў ролю валанцёраў у забеспячэнні ўкраінскага войска і ўручыў узнагароды абаронцам Данецкага аэрапорта і валанцёрам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках