7 траўня 2024, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінал нацадбора пройдзе без фрыкаў і зомбі

18

Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне».

Імёны тых, хто паспрабуе выйграць пуцёўку на паездку ў Аўстрыю, агучаныя ўчора ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

У фінал выйшлі: 1. Gunesh; 2. Жанэт; 3. Аляксей Грос; 4. Дарыя; 5. Валерыя Садоўская; 6. Uzari & Maimuna; 7. Група «Мiлкi»; 8. Яна Буцкевіч і група Muzzart; 9. Група «Беатрыс»; 10. Група Napoli; 11. Tasha ODI; 12. Lis; 13. Група Rostany; 14. Анастасія Малашкевіч; 15. Віталь Варонка.

Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў пройдзе ў медыяхолдынгу 7 снежня.

Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 26 снежня ў фармаце тэлевізійнага канцэрту ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Пераможца праекта стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2015».

«Еўрабачанне-2015» пройдзе ў аўстрыйскай Вене. Два паўфіналы конкурсу пройдуць у аўторак 19-га і чацвер 21 траўня, фінал адбудзецца ў суботу, 23 траўня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках