7 траўня 2024, aўторак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні: Расея ўцягвае Балканы ва ўкраінскі крызіс

4
Федэрыка Магерыні: Расея ўцягвае Балканы ва ўкраінскі крызіс

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах заклікала Маскву не ўцягваць балканскія дзяржавы ў палітычны канфлікт праз Украіну.

Падчас свайго візіту ў Сараева ў пятніцу, 5 снежня, яна заявіла, што неабходна «не дапусціць, каб Заходнія Балканы пайшлі такім жа шляхам развіцця або мыслення», паведамляе Deutsche Welle.

Магерыні таксама выказала надзею, што расейскае кіраўніцтва прытрымліваецца таго ж самага меркавання, паведамляе агенцтва AFP, нагадваючы, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пасля візіту ў Сербію ў кастрычніку 2014 назваў краіну «бліжэйшым хаўруснікам».

Са слоў Магерыні, нягледзячы на тое, што цяпер у дачыненнях паміж ЕЗ і Расеяй існуе напружанасць, у агульных інтарэсах старон «шукаць і развіваць шляхі супрацоўніцтва, а не канфрантацыі».

У сваю чаргу генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд перасцярог ад вяртання да эпохі халоднай вайны праз украінскі канфлікт.

ПАдчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін - чальцоў Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) ён заявіў, што такая небяспека існуе, і на тое, каб выйсці з новага перыяду халоднай вайны «сыдуць гады», адзначае «Інтэрфакс». З ягоных слоў, абедзве стараны канфлікту на ўсходзе Украіны «павінны ўнесці свой уклад у яго ўрэгуляванне».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках