6 траўня 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Аланд правядуць незапланаваную сустрэчу

24
Пуцін і Аланд правядуць незапланаваную сустрэчу

У Маскве ў суботу, 6 снежня, пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расеі і Францыі Уладзіміра Пуціна і Франсуа Аланда.

Гэтую інфармацыю, распаўсюджаную раней Елісейскім палацам, пацвердзілі ў прэс-службе Крамля, паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, у тым ліку ТАСС.

Франсуа Аланд спыніцца ў расейскай сталіцы па шляху з Казахстана ў Парыж. У адміністрацыі прэзідэнта Францыі ўдакладнілі, што раней сустрэча Пуціна і Аланда не планавалася.

Як адзначае «Інтэрфакс», напярэдадні ў Астане Аланд заявіў, што кіраўнікі Францыі, Расеі, Нямеччыны і Украіны павінны сумесна пачаць працу, накіраваную на зніжэнне напружанасці ў стасунках паміж гэтымі дзяржавамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках