6 траўня 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Raiffeisen прагназуе падзенне курсу да 60 расейскіх рублёў за даляр

9
Raiffeisen прагназуе падзенне курсу да 60 расейскіх рублёў за даляр

На рубель будуць аказваць ціск нізкія цэны на нафту і дзеянне санкцый на расейскую эканоміку.

На думку аналітыкаў, у першым квартале 2015 курс даляра будзе вагацца ад 55 да 60 руб/дал, а сярэдні курс еўра ў сакавіку наступнага года складзе 69,9 руб. У другім квартале рубель можа выйсці на ўзровень 50-55 руб/дал, піша РБК.

Больш сур'ёзнае ўмацаванне расейскай валюты аналітыкі ўважаюць за магчымае толькі ў другой палове 2015 года, калі санкцыі з боку ЕЗ будуць скасаваныя або больш мяккія. Raiffeisen Research таксама прагназуе, што цэны на нафту да гэтага часу вернуцца да адзнакі 85 даляраў/бар, што спрыяльна паўплывае на курс рубля.

У той жа час эканамісты падкрэсліваюць, што прагназуемы курс рубля ў раёне 60 руб/дал. не ўлічвае самыя негатыўныя сцэнары ў выглядзе далейшага ўзмацнення адтоку капіталу і грунтуецца на тым, што Цэнтрабанк павысіць ключавую стаўку яшчэ на 1,5-2%.

Raiffeisen Research адзначае, што нядаўнія інтэрвенцыі Банка Расеі на валютным рынку аб'ёмам 2,6 млрд даляраў здаюцца досыць сціплымі і кажуць пра тое, што рэгулятар пакуль яшчэ не мае намеру ўсталёўваць столь паслаблення рубля. На думку аналітыкаў, такія дзеянні ЦБ аказваюць толькі кароткатэрміновы «касметычны» эфект.

Экспэрты падкрэсліваюць, што дадатковы ціск на рубель аказвае тое, што кампаніі-экспарцёры ўстрымліваюцца ад продажу сваёй валютнай выручкі і пераводу яе ў рублі праз асцярогі далейшага абясцэньвання нацыянальнай валюты. «Такая стратэгія рацыянальная з пункту гледжання кампаній, але агулам стварае дадатковы ціск на рубель», - гаворыцца ў аглядзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках