6 траўня 2024, панядзелак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз санкцыі Пуціна беларускія перавозчыкі страцілі $50 мільёнаў

16
Праз санкцыі Пуціна беларускія перавозчыкі страцілі $50 мільёнаў

Аўтаперавозчыкі церпяць страты праз супярэчнасці ў ЕЗ з прычыны транзіту ў краіны, якія трапілі пад харчовае эмбарга ў РФ.

Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацый краіны Анатоль Сівак, піша РІА "Новости".

Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў РФ, гэтая пазіцыя была агучаная ў пятніцу падчас нарады міністраў упаўнаважаных органаў дзяржаў-чальцоў Мытнага саюза і АЭП у галіне транспарту.

"Сівак звярнуў увагу, што ўведзеная расейсай стараной для беларускіх аўтаперавозчыкаў забарона на транзіт праз тэрыторыю РФ у трэція краіны санкцыйных грузаў з'яўляецца новым бар'ерам... Пры гэтым ён прывёў шэраг прыкладаў дзеянняў расейскіх мытных органаў у дачыненні да беларускіх аўтатранспартных сродкаў, якія везлі транзітныя грузы, што прывяло да сур'ёзных страт для перавозчыкаў з Беларусі", - адзначаецца ў паведамленні.

Удзельнікі нарады дамовіліся, што пастанова ў гэтым пытанні будзе прымацца ў далейшым усімі бакамі на пляцоўцы ЕЭК, гаворыцца ў паведамленні.

У жніўні РФ забараніла імпарт прадуктаў з шэрагу заходніх краін у адказ на прынятыя супраць яе санкцыі праз сітуацыю ва Украіне. Беларускія перавозчыкі былі вымушаныя пераарыентавацца на дастаўку грузаў у двухбаковых дачыненнях і транзіт у трэція краіны. Аднак Рассельгаснагляд настойвае на забароне транзіту харчавання, якое патрапіла пад эмбарга, з тэрыторыі Беларусі ў трэція краіны па маршрутах, якія праходзяць праз Расею, праз кантрабанду.

Страты беларускіх аўтаперавозчыкаў, якія вязуць транзітам праз РФ еўрапейскае прадукты харчавання ў Казахстан і Манголію і з патрабавання расейскіх кантрольных ведамстваў вымушаныя вяртацца назад, ацэньваюцца мінімум 50 млн даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках