7 траўня 2024, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадавец падпаліла краму, каб схаваць нястачу

8
Прадавец падпаліла краму, каб схаваць нястачу

Маці чатырох дзяцей пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Незвычайнае здарэнне ў вёсцы Суцькава Смаргонскага раёна мясцовыя жыхары будуць абмяркоўваць яшчэ доўга. Каля шасці вечара 48-гадовая прадаўшчыца сельскай крамы выклікала міліцыю. Перапалоханая жанчына распавяла, што двое невядомых напалі на яе, калі яна зачыняла краму. Адзін мужчына прыставіў нож да горла, а другі заліў тавары дызельным палівам. Падпаліць краму ў злачынцаў не атрымалася, і тыя ўцяклі, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Нарад міліцыі адразу ж выехаў на месца здарэння і выявіў на ганку крамы згарэлы пластмасавы бак, - распавядае першы намеснік начальніка Смаргонскага РАУС Аляксандр Клімянкоў. - Пачалася праверка, але пошукі злачынцаў зайшлі ў тупік: ніхто з мясцовых жыхароў іх не бачыў. А неўзабаве ў краме выявілі вялікую нястачу - каля 30 мільёнаў рублёў. Пры гэтым сапсаванага дызелем тавару было больш чым на 100 мільёнаў.

Жанчыне нічога не заставалася, як прызнацца: падпал і напад яна выдумала. А ўсё дзеля таго, каб схаваць нястачу. Ужо ў міліцыі высветлілася, што прадавец раней была судзімая.

Мясцовыя жыхары да гэтага часу дзівяцца, як іхні прадавец Гюльнара магла пайсці на такі дурны крок.

- Хто ж ведаў, што яна так паступіць? У нас яна прапрацавала ўсяго 2,5 месяца - замяняла прадаўшчыц, якія былі ў адпачынку. Выглядала Гюльнара добра! Апраналася прыгожа, хадзіла ў сімпатычных ботах і з нарошчанымі пазногцямі. А вось зубоў у яе чамусьці не было, - кажуць вяскоўцы.

- Куды яна дзела выручку крамы? Чула, што ў яе ёсць крэдыты. Яна сама мне казала, што купіла ў крэдыт дачцэ смартфон за пяць мiльёнаў, які тая ўжо разбіла. Яшчэ адзін тэлефон купіла сыну. Крэдыт брала і на тое, каб малодшую дачку сабраць у школу, - уздыхае работніца крамы Таццяна Іванаўна.

Жанчына, у якой чацвёра дзяцей, у краме больш не працуе. Яе і не арыштавалі, але паўстаць перад судом усё-ткі давядзецца. У дачыненні да гора-прадаўшчыцы распачатая крымінальная справа паводле артыкула 218 часткі 3 КК РБ «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці», паводле якой ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках