7 траўня 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд перад сустрэчай з Пуціным патэлефанаваў Парашэнку

7
Аланд перад сустрэчай з Пуціным патэлефанаваў Парашэнку

Прэзідэнты Украіны і Францыі дамовіліся аб далейшай каардынацыі намаганняў для мірнага ўрэгулявання ў Данбасе.

Пётр Парашэнка і Франсуа Аланд абмеркавалі сітуацыю і падкрэслілі неабходнасць выканання Менскіх дамоўленасцей. Пра гэта ішла гаворка падчас іх тэлефоннай размовы, паведамляе УНІАН.

У прыватнасці, як гаворыцца ў паведамленні, Парашэнка і Аланд абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе. Суразмоўцы пагадзіліся адносна неабходнасці дасягнення выканання Менскіх дамоўленасцей, у тым ліку для неадкладнага вырашэння гуманітарных праблем у Данецкай і Луганскай абласцях.

Прэзідэнты Украіны і Францыі дамовіліся аб далейшай каардынацыі намаганняў для мірнага ўрэгулявання ў Данбасе, паведамілі ў прэс-службе.

Аланд сёння, 6 снежня, правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, падчас якой плануе абмеркаваць сітуацыю ва Украіне. Аланд наведае Маскву транзітам, вяртаючыся з Казахстана ў Парыж.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках