6 траўня 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла пятае месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў біятлоне

9
Домрачава заняла пятае месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў біятлоне

Беларуская біятланістка заняла пятае месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

На двух агнявых рубяжах Дар'я Домрачава дапусціла адзін промах і саступіла лідару гонкі 9,5 секунды. Пераможцай стала Цірыл Экхоф з Нарвегіі. Другое месца ў Веранікі Віткавай з Чэхіі (4,6), трэцяе - у Кайсы Мякярайнен з Фінляндыі (7,6), паведамляе БелаПАН.

Надзея Пісарава з нулём у графе прамашкі фінішавала з 20-м вынікам, падзяліўшы гэты радок выніковага пратаколу з расеёкай Кацярынай Глазырынай - абедзве саступілі лідару 1 мін. 20,7 сек. Пры гэтым у Глазырынай адзін промах.

Анастасія Дубарэзава з трыма промахамі стала 54-й (2:19,4), Анастасія Каліна з двума промахамі фінішавала 70-й (2:46,0). Надзея Скардзіна, якая мела праблемы з вінтоўкай, дапусціла тры промахі і заняла выніковае 89-е месца (3:53,6).

Усяго ў гонцы прынялі ўдзел 97 біятланістак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках