6 траўня 2024, панядзелак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыпуцінская акцыя ў Маскве: дэманстранты з фаерамі перакрылі вуліцу

19

Акцыю пратэсту ў цэнтры Масквы, прымеркаваную да гадавіны масавых пратэстаў у Расеі ў снежні 2011 года, разагнала паліцыя.

Пра гэта напісаў у сваім Livejournal блогер Філіп Кірэеў.

Паводле ягоных слоў група грамадзянскіх актывістаў перакрыла вуліцу Мясніцкую, якая размешчаная непадалёк ад будынка Цэнтрвыбаркама. У руках у людзей былі фаеры і расцяжка "Учора - Кіеў, заўтра - Масква".

"Сямёра затрыманых. Крычалі лозунгі як у падтрымку Еўрамайдана, так і супраць "крамлёўскай хунты", - напісаў Філіп Кірэеў.

Людзі гучна выкрыквалі: "Расея без Пуціна!", "Слава Украіне! Героям слава!".

Паліцыя адрэагавала вельмі хутка, праз што акцыя доўжылася ўсяго некалькі хвілін.

"Акцыя прысвечаная падзеям, што адбываліся 5 снежня 2011 г. на Чыстых прудах, Мясніцкай і іншых вуліцах у цэнтры Масквы. У тыя памятныя дні народ выйшаў на вуліцы Масквы, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў уладай. Мірная акцыя была тады жорстка разагнаная паліцыяй. Наступныя падзеі паказалі, што народ, які выйшаў з пратэстамі, меў рацыю. Зараз мы назіраем, як сп'янелыя ад беспакаранасці злачынцы Крамлёўскай хунты ад імя народа Расеі, які іх не выбіраў, учыняюць з кожным разам усё больш і больш жахлівыя злачынствы. 12 лістапада 2013 народ Украіны таксама выйшаў супраць зладзейскай улады. Таму мы праводзім нейкую паралель паміж гэтымі падзеямі. Слава паўстаўшаму народу! Слава Украіне! Слава Расеі!"- паведамілі арганізатары акцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках