6 траўня 2024, панядзелак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі самалёт са зброяй перахоплены ў Нігерыі

55
Расейскі самалёт са зброяй перахоплены ў Нігерыі

Самалёт перавозіў вялікую колькасць не задэклараванай зброі з ЦАР у Чад.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на СМІ Нігерыі.

Самалёт вылецеў са сталіцы Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі Банга і накіроўваўся ў сталіцу Чаду Нджамену. На яго борце знаходзіліся верталёты, аўтамабілі і іншае вайсковае абсталяванне, пры гэтым увесь груз не быў належным чынам задэклараваны.

Самалёт утрымліваецца ў аэрапорце горада Кана на поўначы Нігерыі, усе чальцы экіпажа затрыманыя. Мясцовыя ўлады пачалі расследаванне.

Пасольства Расеі ў Нігерыі заяўляе, што затрыманы грузавы самалёт не з'яўляецца расейскім. «Паводле інфармацыі амбасады, затрыманы ў горадзе Кана самалёт, як мяркуецца, з вайсковым грузам на борце, не з'яўляецца расейскім», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у твітэры амбасады.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках