6 траўня 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК згуляў унічыю з «Металургам» у Лізе чэмпіёнаў

БГК згуляў унічыю з «Металургам» у Лізе чэмпіёнаў

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова не змог абыграць македонскі «Металург» у гасцявым матчы восьмага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Амаль увесь паядынак у Скоп'і берасцейцы вялі ў ліку, часам адрываючыся ад спаборнікаў на 4 мячы. На перапынак каманды пайшлі пры ліку 14:12 на карысць БГК, а затым практычна ўвесь другі тайм перавагай таксама валодалі госці. Аднак, як гэта ўжо не раз бывала ў гэтым сезоне, у самым канцы сустрэчы падапечныя Жэлька Бабіча дазволілі гаспадарам не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад - 27:26. На шчасце, за лічаныя секунды да фінальнай сірэны чэмпіёны Беларусі ўсё ж такі зраўнялі вынік, завяршыўшы матч унічыю - 27:27. Самым выніковым у складзе БГК стаў Растка Стойкавіч, які закінуў 6 мячоў, піша БелТА.

У заключным паядынку 7-га тура групы А харвацкі «Заграб» 9 снежня прыме на сваёй пляцоўцы гандбалістаў французскага «Пары Сен-Жэрмена».

Становішча каманд у групе А: «Кіль» - 14 ачкоў (8 матчаў), «Пары Сен-Жэрмен» - 10 (7), «Лагронья» (Гішпанія) - 7 (8), «Заграб» - 6 (7), БГК - 6 (8), «Металург» - 3 (8).

Цяпер у пакінутых двух гульнях, якія адбудуцца ў лютым 2015 года, берасцейскай дружыне не толькі самой трэба перамагаць грозных спаборнікаў на іх арэнах, але і чакаць асечак канкурэнтаў у барацьбе за выхад у плэй-оф. Свой перадапошні паядынак берасцейскія гандбалісты правядуць 15 лютага ў сталіцы Францыі супраць «Пары Сен-Жэрмена», а 19 лютага завершаць групавы этап у гасцях у нямецкага «Кіля». Абодва апошнія апаненты берасцейцаў ужо забяспечылі сабе пуцёўкі ў 1/8 фіналу галоўнага кантынентальнага турніру, куды выйдуць па чатыры найлепшыя каманды кожнай з чатырох папярэдніх груп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках