6 траўня 2024, панядзелак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Агульны адказ ЕЗ на агрэсію РФ - правільная пастанова

10
Ангела Мэркель: Агульны адказ ЕЗ на агрэсію РФ - правільная пастанова

Узгоднены адказ Еўрапейскага Звязу на дзеянні Расеі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне з'яўляецца правільнай пастановай.

Пра гэта заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag, піша ТАСС.

«Я перакананая, што агульны еўрапейскі адказ на дзеянні Расеі быў правільным», - сказала яна. Са слоў Мэркель, «нельга пакідаць без наступстваў тое, што Расея парушыла гарантаваныя ёю тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, замацаваныя ў Будапешцкім мемарандуме 1994 года».

Нагадаем, у сваім нядаўнім выступе ў бундэстагу Мэркель абвінаваціла Расею ў тым, што сваімі дзеяннямі ва Украіне яна ставіць пад пытанне еўрапейскі міравы парадак і заклікала ЕЗ не скасоўваць эканамічныя санкцыі супраць Масквы.

Але міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер перасцярог ад узмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі. Ён падкрэсліў, што мэтай санкцый не можа быць імкненне пакласці Расею на лапаткі ў эканоміцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках