6 траўня 2024, панядзелак, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава займае другое месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

7
Домрачава займае другое месца ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

Сёння ў шведскім Эстэрсундзе двума гонкамі пераследу завершыцца стартавы этап Кубка свету ў біятлоне.

Лідар беларускай зборнай трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава перад сённяшняй гонкай пераследу займае другое месца ў агульным заліку Кубка свету, маючы на сваім асабовым рахунку 100 заліковых балаў. На першым кубкавым этапе цяперашняга сезону яна выйграла індывідуальную гонку на 15 км і была 5-й у спрынце на 7,5 км, піша БелТА.

Наперадзе беларускі толькі фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, у якой 102 балы. Замыкае тройку фаварытаў нарвежка Цірыл Экхоф з 96 баламі. З астатніх беларускіх удзельніц Кубка свету Надзея Скардзіна знаходзіцца на 15-й пазіцыі (43 балы), Надзея Пісарава займае 32-е месца (21), а ў Настассі Дубарэзавай 42-я пазіцыя (11).

Сёння ў гонцы пераследу на 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі свой ачковы багаж могуць папоўніць Дар'я Домрачава (5-ы стартавы нумар), Надзея Пісарава (21) і Анастасія Дубарэзава (54).

Жаночая гонка стартуе а 15.30 паводле беларускага часу, а ў 13.00 пачнуцца мужчынскія «даганялкі» на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Сярод 60 удзельнікаў два беларускія страляючыя лыжнікі - Юрый Лядаў (37) і Уладзімір Чапелін (53).

З беларускіх біятланістаў пакуль толькі Юрый Лядаў мае ачкі ў залік Кубка свету - іх у яго 4, што адпавядае 50-му месцы. Тройку лідараў агульнага заліку ўзначальвае нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (96 балаў), на другой пазіцыі чэшскі біятланіст Міхал Шлезінгр (91), а трэцім ідзе яго суайчыннік Андрэй Мравец (83).

Другі этап Кубка свету павінен прайсці з 12 да 14 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках