6 траўня 2024, панядзелак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод «Лекфарм» прадалі балгарскаму прадпрымальніку

4
Завод «Лекфарм» прадалі балгарскаму прадпрымальніку

Беларускі прадпрымальнік Уладзімір Адамовіч прадаў завод «Лекфарм» сваім партнёрам з Rompharm Company.

Уладальнікамі Rompharm Company з'яўляюцца балгары Венелін Георгіяў і Тэнча Шыкаў. У мінулым годзе абарот іх фармацэўтычнага бізнэсу перавышаў 200 млн еўра, піша «Наша Ніва».

«Я прадаў завод кампаніі Rompharm. Яны прапанавалі добрыя грошы, і я прадаў. У іх было 40%, у мяне - 51%. Калі яны хацелі купіць нейкі дзяржаўны завод, ім адмовілі. І я ім прапанаваў сваю долю», - распавёў беларускі бізнэсовец журналістам.

Паводле звестак балгарскага рэсурсу «Капітал», у 2013 годзе аб'ём продажаў «Лекфарма» склаў $40 млн.

Уладзімір Адамовіч мае намер арганізаваць новую фармацэўтычную вытворчасць у Лагойску. Грошы ад продажу часткі долі «Лекфарма» Адамовіч збіраецца ўкласці ў развіццё сеткі аптэк «Камфарм» і ў «Цнянская экапрадукты».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках