6 траўня 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Грузія стане наступнай мэтай Пуціна

5
The Economist: Грузія стане наступнай мэтай Пуціна

Непрызнаная вайна Расеі ва Украіне пачалася яшчэ да анэксіі Крыму.

Прэцэдэнт быў створаны 6 гадамі раней падчас пяцідзённай вайны паміж Расеяй і Грузіяй, якая скончылася расейскай акупацыяй Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Менавіта тады Уладзімір Пуцін пачаў размовы пра Крымскую паўвыспу, пішаThe Economist.

З першага погляду, можа здацца, што расейска-грузінскія дачыненні з тых часоў значна палепшыліся. Паміж краінамі аднавіліся авіяпералёты, а Масква зняла забарону на віно, мінеральную ваду і садавіну з Грузіі. Але Тбілісі ў сараўдны час нашмат больш безабаронны, чым калі-небудзь. Калі Украіна ўпадзе праз ціск Расеі і сваіх уласных пралікаў, то Грузія можа стаць наступнай мэтай Крамля, паведамляе Ipnews.

Маленькая краіна, якая памянялася падчас прэзідэнцтва Міхаіла Саакашвілі, мае стратэгічную каштоўнасць для Крамля і яго кантролю над Каўказам. Газавыя і нафтавыя трубаправоды, якія ідуць з Азербайджана ў Турцыю, праходзяць праз грузінскую тэрыторыю. У святле таго, што Арменія палічыла за лепшае Еўропе Расею і Масква дамаглася праяў лаяльнасці Баку, Грузія з'яўляецца апошняй часткай гэтай галаваломкі.

Еўраатлантычныя памкненні Тбілісі працягваюць заставацца відавочным выклікам для Уладзіміра Пуціна, які спрабуе перапісаць міжнародныя межы і не пускаць НАТА на постсавецкую прастору. У мінулым месяцы расейскі прэзідэнт падпісаў пагадненне, якое ўзмацніла ўплыў Масквы ў Абхазіі. Для грузінскага ўрада, які ва ўгоду Крамлю адмовіўся падтрымліваць еўрапейскія санкцыі і выступіў супраць адпраўкі вайсковай дапамогі Украіне, гэта стала сапраўднай аплявухай.

Пуцін бачыць у Грузіі не незалежную дзяржаву, а разменную манету ў вялікай гульні паміж Расеяй і Захадам. Хоць ваеннае ўмяшанне выключаць нельга, нашмат хутчэй, што Крэмль будзе карыстацца палітычнай слабасцю краіны, як ў свой час ва Украіне пры Януковічы і зусім нядаўна ў Малдавіі. Калі ж Масква не зможа завабіць Тбілісі ў сферу свайго ўплыву, яна паспрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне на столькі, што Захад проста не захоча мець з ёй ніякіх спраў. І падзеі, якія адбыліся ў палітыцы Грузіі за апошнія два гады, толькі спрашчаюць падобную задачу расейскіх уладаў.

Праз два гады пасля перамогі кааліцыйнай партыі «Грузінская мара», якую ўзначальвае самы багаты чалавек Грузіі Бідзіна Іванішвілі, над партыяй Міхаіла Саакашвілі палітыка ў краіне стала ўяўляць сабой згубную сумесь некампетэнтнасці і помсты. Папярэдні ўрад дапусціў мноства памылак, але ў пачатку праўлення Саакашвілі краіну літаральна перапаўнялі розныя ідэі, праекты і рэформы. Сённяшняя ж палітыка Тбілісі, якая не мае пэўнага кірунку, выглядае інертнай і разгубленай.

Абвінавачваючы каманду Саакашвілі ў адсутнасці празрыстасці, Іванішвілі сам стварыў у нейкім родзе закулісны ўрад. Больш не займаючы афіцыйную пасаду пасля зыходу з пасады прэм'ер-міністра ў мінулым годзе, ён застаецца самым важным чалавекам у краіне, ад якога залежыць прыняцце палітычных пастаноў.

У кааліцыі «Грузінская мара», створанай з адзінай мэтай зрушыць з прэзідэнцкага крэсла Міхаіла Саакашвілі, усё больш павялічваецца ўнутраны раскол. У мінулым месяцы міністр абароны краіны Іраклій Аласанія, які горача падтрымліваў ўваходжанне краіны ў НАТА, быў адпраўлены ў адстаўку. Гэтая пастанова ўрада Грузіі сустрэла адабрэнне Крамля, які ўважаў палітыка за амерыканскага агента.

Нянавісць да папярэдняга ўраду з'яўляецца галоўным фактарам, які аб'ядноўвае Іванішвілі і Пуціна. Некаторыя чальцы кабінета экс-прэзідэнта, уключаючы яго самога, з’ехалі ў эміграцыю за мяжу, іншыя былі арыштаваныя. Гэта не азначае, што Грузія ператвараецца ў аўтарытарную дзяржаву, аднак замест правядзення неабходных рэформаў, Тбілісі рухаецца ў процілеглым кірунку і паўтарае мноства памылак Саакашвілі.

Усё гэта, у сваю чаргу, негатыўна адбіваецца на кааліцыі. Папулярнасць «Грузінскай мары» ўпала з 70 да 40%. Пры гэтым падтрымка насельніцтвам іншых партый таксама не вырасла, што стварае небяспечны палітычны вакуум.

«Мы не можам сабе дазволіць слабы ўрад, - мяркуе грузінскі аналітык Алена Хаштарыя. - Мы ўвесь час павінны ўсё рабіць на 5 з плюсам, каб застацца на плыву. У адваротным выпадку мы пойдзем на дно». Магчыма, менавіта на гэта і спадзяецца Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках